Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Сёння вучні класа пачалі працу па падрыхтоўцы да конкурса на экалагічную тэму. Пасля бурнага абмеркавання вызначыліся з ідэямі малюнкаў і прыступілі да працы. Праявілі жаданне ўдзельнічаць у конкурсе тры вучаніцы класа: Перавалава Вікторыя, Мышэйка Дарыя і Лухтан Аляксандра. Паглядзім, якая работа стане дастойнай удзелу ў конкурсе.

5 февраля 2019 в 16:09 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Ученица нашего класса Кречко Ульяна приняла участие в районном конкурсе "Спасатели - глазами детей". Ульяна выполнила работу в номинации рисунок "Спасибо за жизнь".

3 февраля 2019 в 22:00 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

Цікава прайшла класная гадзіна: гульня "Зімовыя забавы". Пяцікласнікі гулялі на свежым паветры. Былі арганізаваны конкурсы " Вышэй. Далей. Мацней" (рабілі снежныя крэпасці, кідалі сняжкі, хто далей, вышэй) . Быў праведзены конкурс на самы больш снежны камок.
Вучні класа рыхтуюцца да агульнашкольнага прафілактычнага мерапрыемства ў рамках тыдня "Бяспечнай
жыццядзейнасці" гульні "Што? Дзе? Калі?". Мерапрыемства пройдзе 6 лютага ў 14.50 у актавай зале.

1 февраля 2019 в 11:08 | Кречко А. И. | нет комментариев

25 января ребята нашего класса совершили экскурсию по маршруту аг. Каролин - г.п. Зельва - аг. Каролин. Они посетили Зельвенский районный отдел по чрезвычайным ситуациям, где им рассказали о профессии спасателя, провели обучение основам безопасности жизнедеятельности, правилам оказания первой медицинской помощи, правилам пользования коллективными и индивидуальными средствами защиты.

29 января 2019 в 21:33 | Русак Е. М. | нет комментариев

Чытанне і размова па-беларуску - калі не катастрофа для дзяцей, то блізка да яе. Хоць большасць прадметаў выкладаецца на беларускай мове, але мастацкія кнігі дзеці ўсё роўна выбіраюць рускія. Таму сёння ў нашым класе мы правялі акцыю "Чытаю я, чытаюць мае сябры" з беларускімі мастацкімі творамі. Гэта дазволіла дзецям пашырыць свой слоўнікавы запас беларускімі словамі, пазнаёміцца з рознымі прыёмамі пашырэння поля зроку пры чытанні. А ўсё гэта - дзякуючы беларускім кнігам.

28 января 2019 в 19:25 | Шейко М. Н. | нет комментариев

У межах тыдня прафілактыкі алкагалізму ў класе праведзена інтэрактыўная гульня "Дорога к доброму здоровью". Каманды "Вітамінка" і "Вітамін Е" з бадзёрасцю выконвалі прапанаваныя заданні і прыйшлі да высновы, што так вабіць вольны час даволі цікава.

24 января 2019 в 17:45 | Шейко М. Н. | нет комментариев

23 студзеня на класнай гадзіне прайшла гутарка-разважанне "Аб шкодзе алкаголю на арганізм чалавека". Пяцікласнікі выказалі адмоўныя адносіны да ўжывання алкаголю. Выказалі меркаванне, што алкаголь дрэнна ўплывае на ўсе органы чалавечага арганізму. Паглядзелі невялікую прэзентацыю. Адказалі на пытанні віктарыны. Гутарка закончылася рэфлексіяй "Дапоўні сказ...".

24 января 2019 в 11:28 | Кречко А. И. | нет комментариев

У рамках тыдня прафілактыкі алкагалізма ў нашым класе прайшла класная гадзіна прысвечаная гэтай тэме. Вучні спрабавалі адказаць на пытанне "Алкаголь - лякарства ці шкода для чалавека?" Рабяты зрабілі вывад, што алкагалізм - гэта страшэнная хвароба чалавека і яе трэба лячыць.

23 января 2019 в 19:24 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

У межах прафілактычнага тыдня на класнай гадзіне з вучнямі праводзілася гутарка
" Алкаголь: дабро ці зло?" Вучні пазнаёміліся з інфармацыяй аб шкодзе алкаголю і выказалі абурэнне наконт п'янства, якое вельмі засмучае дзяцей.

Вучні даведаліся шмат цікавага аб сваёй краіне, а таксама падзяліліся апошнімі навінамі Рэспублікі Беларусь.

22 января 2019 в 20:31 | Русак Е. М. | нет комментариев

Праблема алкагалізму – адна з самых надзённых у нашым грамадстве. Маладыя людзі асабліва схільныя шкодным наступствам злоўжывання алкаголем, бо малады неакрэплы арганізм прывыкае хутчэй да гэтай згубнай звычкі.
Менавіта пад уздзеяннем алкаголю падлеткі здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы.
Гэтая праблема падштурхнула да правядзення ўрока здароўя "Алкаголь і асоба" ў 6 класе, якое прайшло ў рамках Тыдня прафілактыкі алкагалізму. Асноўнымі задачамі выхаваўчага мерапрыемства з'яўляліся прапаганда здаровага ладу жыцця і інфармаванне дзяцей аб шкодных ­­наступствах ужывання алкаголю.

22 января 2019 в 16:36 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Зима - удивительное время года! Зимние игры на снегу, наверное, любят все дети. Снег - материал, из которого можно слепить не только снеговика, но и дракона, черепаху, лабиринт, снежную крепость и даже целый город! Ребята нашего класса не исключение. Они с удовольствием играют со снегом.

20 января 2019 в 19:22 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

У чарговы раз вучні класа сабраліся ў шосты школьны дзень, каб правесці час разам. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню снегу. Спадзяемся, што сняжынка, якую выканалі на снезе вучні, і прыемныя ўражанні аб сустрэчы запомняцца надоўга!

19 января 2019 в 15:12 | Шейко И. Н. | нет комментариев

На гэтым тыдні цікава прайшоў класны час на тэму: конкурс малюнкаў "Мы ў адказе за тых каго прыручылі". Пяцікласнікі малявалі сваіх дамашніх пітомцаў (Мурзікаў, Барсікаў, Лордаў, Мухтароў) . Малюнкі атрымаліся цікавыя і вясёлыя. Вучні ўспомнілі казкі пра "братоў нашых меньшых", цікавыя гісторыі. Паспрабавалі скласці крыжаванку і акдказаць на пытанні віктарыны.

18 января 2019 в 08:19 | Кречко А. И. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна сёння прайшла ў форме інфарм - дайджэста "Навіны адным радком". Чырвонай ніццю сярод іншых тэм прайшла бяспека ў зімовы час. Матэрыялы газет і часопісаў дапамаглі яшчэ раз прыгадаць правілы паводзін на дарозе, лёдзе, неабходнасць нашэння флікераў, цёплай вопраткі.

Па выніках агляду-конкурса самым старанным дзяжурным у класе стаў Маркоўскі Мікіта. Віншуем!

16 января 2019 в 20:13 | Русак Е. М. | нет комментариев

12 студзеня вучні першага класа прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на снезе. У дзяцей выклікала шмат вясёлых эмоцый і захапленняў гэтай дзейнасцю.

"Навіны ствараюць гісторыю" - пад такой назвай прайшло тэматычнае інфармаванне, прысвечанае 100-годдзю са дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР - цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё ХХ стагоддзе і стала фундаментам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Вучні пазнаёміліся з перадгісторыяй і асноўнымі вехамі жыцця краіны.

14 января 2019 в 15:37 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Суботнім днём дзяўчынкі нашага класа Крэчка Ульяна і Качук Ксенія прынялі актыўны ўдзел у незвычайным конурсе малюнкаў на снезе. Такі від малявання выклікаў у дзяўчынак шмат вясёлых эмоцый, небывалае захапленне дзейнасцю.

13 января 2019 в 12:53 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

Суботні дзень стаў асабліва радасным для дзяцей, таму што выпала шмат снегу. Катанне на каньках і санках, замалёўкі на снежным покрыве, будаванне снежнай крэпасці - усім знайшоўся занятак па густу!

13 января 2019 в 12:01 | Шейко М. Н. | нет комментариев