Духоўныя каштоўнасці рэгіёна
Асобы ў гісторыі малай радзімы
Архітэктурныя помнікі Зэльвеншчыны
Дарогамі ведаў
Заданні экспедыцыйным атрадам на 2023\2024 навучальны год
Тэма
|
Адказныя
|
Экскурсаводы
|
|
1.
|
1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Каралінскага с\с
2. Удзельнікі вызвалення Зэльвеншчыны
3. Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны
|
Крэчка А. І.
|
Лабовіч Максім
|
2.
|
4. З гісторыі школы
5. Заслужаныя калгаснікі
СВК “Караліно”
6. Славутыя землякі
7. Хроніка выпускнікоў
|
Земба А.І.
|
Качук Ксенія
|
3.
|
8. Народныя ўмельцы
9. Сялянская хатка
|
Шэйка І.М.
|
Данільчык Надзея
|
4.
|
10. Аглядная экскурсія
“Людзі зямлі Каралінскай”
|
Крэчка А. І
|
Лухтан Алеся
|
Справаздача аб дзейнасці краязнаўчага музея ДУА “Каралінская сярэдняя школа”
Краязнаўчы музей створаны ў красавіку 2005 года, у сувязі з 60-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У стварэнні музея вялікую дапамогу аказалі вучні і іх бацькі, а таксама работнікі школы і настаўніцкі калектыў. Памяшканне музея складаецца з аднаго пакоя, плошчай 25 кв м. На жаль, адсутнічае памяшканне для фондасховішча. На сучасны момант ідзе абнаўленне музея. Папаўняецца экспанатамі першая экспазіцыя “Іх подзвіг бессмяротны” ( збіраецца аўдыё, відыё матэрыял жывых сведкаў вайны: сем’яў Кузьміч, Ган. ) У другой экспазіцыі “Людзі зямлі Каралінскай” плануецца папаўніць раздзел “З гісторыі школы”, сабраўшы матэрыял пра выпускнікоў, якія атрымалі прафесію настаўнікаў і працуюць у школах нашага раёна, а таксама інфармацыю пра выпускнікоў – медалістаў, пачынаючы з 2000 года. А таксама створаны новыя экспазіцыі “Сем цудаў зямлі Каралінскай”, “Зэльва паэтычная”. Плануецца стварыць новую экспазіцыю “Аграгарадкі Зэльвеншчыны”У трэцяй экспазіцыі “Народная творчасць” створаны раздзел “ Сялянская хатка”.
На канец 2016 года асноўны фонд- 227 экспанатаў, а дапаможны фонд- 202. Найбольш каштоўныя экспанаты: фатаграфіі Раманчука Аркадзія Емельянавіча, Яфрэмава Аляксандра Пятровіча, падкова пачатку 20 ст. Адсутнічаюць умовы для захавання экспанатаў, вельмі складана афармляць зменныя выставы. За 2016 год музей наведалі 928 чалавек.
Вучні школы ўдзельнічалі ў раённых мерапрыемствах: віктарынах “Каб помнілі”, конкурс “Гісторыя аднаго экспаната”, конкурс аўдыё- відыё матэрыялаў аб ветэранах вайны, конкурс “Дарогамі трох войнаў”, прымалі ўдзел у абласным конкурсе “Дарогамі трох войнаў”. Матэрыялы музея выкарыстоўваецца для напісання навукова – практычных работ, на ўроках гісторыі Беларусі, пазакласнай дзейнасці.
Традыцыйна на базе музея ладзяцца выставы: “Хобі матуль і бабуль”, “Чарнобыль – наў боль і смутак”, да Дня Перамогі, да Дня работнікаў с\г. Практыкуюцца сучасныя формы работы: музейныя ўрокі, урокі мужнасці, урокі- прэзентацыі. Таксама аглядныя і тэматычныя экскурсіі. На базе музея было праведзена 68 экскурсій і 23 мерапрыемства. Найбольш цікавыя з іх: палілог "Чарнобыль- наш смутак", літаратурна-музычная кампазіцыя "Вёрстамі вайны", вусны часопіс "Мы жывём у Беларусі".
Вучні школы наведалі музеі школ пасёлка, а таксама музеі Міжэрыцкай і Цяглевіцкай школ. З часу стварэння музея на базе школы працуе аб’яднанне па інтарэсам “Музеязнаўства”, якое рыхтуе юных экскурсаводаў.
На жаль, няма публікацый пра дзейнасць музея у перыядычным друку. Толькі напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў мінулым годзе, на першай старонцы газеты “Праца” быў фотаздымак вучняў школы з адзіным ветэранам Жывулька А.Е. каля экспазіцыі “Іх подзвіг бессмяротны”. А таксама на старонках раёнкі адзначана наша экспазіцыя, прысвечаная вайне.
Вядзецца ўлік экспанатаў асноўнага фонду, дапаможнага, часовага, журнал наведвальнікаў, уліку лекцый, экскурсій, выстаў і іншых мерапрыемстваў.
Кіраўнік музея Крэчка А.І.