Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса

4 класс

Дубанос Никита - библиотекарь
Мышейко Дария - ответственная за столовую
Перевалова Виктория - староста класса
Шейко Егор - хозяйственник
Лухтан Александра - ответственная за выполнение домашних заданий
Марковский Сергей - физорг
Кицун Виктория - санитар

Паважаныя бацькі! У нашай мясцовасці ёсць цудоўная магчымасць арганізаваць адпачынак дзіцяці з карысцю для здароўя, у кампаніі аднагодак. Каб не пакідаць дзіця адным дома без нагляду, зрабіце свой выбар на карысць аздараўленчага лагера! Дзяржаўная установа " Зэльвенскі раённы аздараўленчы лагер "Блакітная хваля" чакае дзяцей ужо з 2 чэрвеня. На цікавячыя вас пытанні адкажа Буткевіч Людміла Казіміраўна тэл.: 8 01564 2 31 49 rumk.zelva@gmail.com
1-я змена 02.06-19.06
2-я змена 22.06-09.07
3-я змена 13.07-30.07
4-я змена 03.08-20.08

24 мая адбылося развітальнае свята "Бывай, пачатковая школа!" Прыемна, што ў ім прынялі ўдзел амаль усе бацькі. Дзеці дастойна выступілі, паказалі свае здольнасці, якія сумелі набыць і раскрыць за чатыры гады навучання ў пачатковай школе.

У чацвёртым класе пачалася плённая падрыхтоўка да выпускнога. Інсцэніроўкі, вершы, песні, упрыгожванні залы, выставы лепшых малюнкаў - справа ёсць для кожнага. Працуем дружна і натхнёна з надзеяй, што ў нас усё атрымаецца.

Класную гадзіну пад назвай "Беларуская спадчына" правялі ў форме пасядзелак. Добра правялі вольны час, адпачылі, а галоўнае - даведаліся шмат цікавага аб беларускіх святах, гульнях, традыцыях.

Сёння ў 4-м класе прайшла інтэлектуальная гульня на тэму "Дрэвы". Здавалася б, што прасцей! Але і тут ёсць шмат патаемнага і нязведанага. Прайшоўшы пяць тураў гульні, толькі Кіцун Вікторыя і Шэйка Ягор сумелі набраць па дзесяць балаў.

Набліжаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму ў выхаваўчай рабоце гэтай тэме надаецца асаблівая ўвага. Не спыняецца яна і ў час адпачынку. На канікулах вучні глядзелі ваенныя кінастужкі, актыўна чыталі кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне і малявалі на ваенную тэму.

У час веснавых канікул Кіцун Вікторыя і Маркоўскі Сяргей прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па рускай мове і матэматыцы і занялі 3-я месцы сярод лепшых вучняў раёна. Віншуем пераможцаў!

Закончыўся школьны тур раённых алімпіяд па вучэбных прадметах у 4-м класе. Удзельнікамі алімпіяд былі вучні, якія на працягу 3-х гадоў плённа працавалі над дасканалым вывучэннем беларускай і рускай моў, матэматыкі. Пераможцамі сталі два вучня: Кіцун Вікторыя - па рускай мове, Маркоўскі Сяргей - па матэматыцы.

Вучні чацвёртага класа з задавальненнем прынялі ўдзел у прававым экскурсе "Гістарычныя вехі Беларускай Канстытуцыі". Маркоўскі Сяргей дастойна выступіў ад нашага класа ў камандзе "Знатакі".

Першыя веснавыя дзянькі выдаліся асабліва клапатлівымі для вучняў нашага класа. Ішла падрыхтоўка да свята 8 сакавіка. Дзеці развучвалі вершы і песні, рыхтавалі падарункі самым дарагім і любімым матулям. 7 сакавіка дзеці прынялі актыўны ўдзел у віншавальнай праграме.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.