7 цудаў зямлі Каралінскай
Аб тым што наша мясцовасць была пакрыта ледавіком сведчыць геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння Астанец марэны Каралінскі. Помнік знаходзіцца паблізу ўчастка дарогі паміж вёскамі Аляксандраўшчына і Каралін. Плошча помніка 0,02 га. Выхад марэны з'явіўся ў выніку распрацоўкі кар'ера. Гэта прыклад нарушэння залягання горных парод пад ціскам ледавіка, у выніку ўкаранення адных парод у другія (звычайна адбываецца пратыканне пласта ляжачага вышэй). Утварэнне выхада марэны адбылося прыкладна 220- 150 тысяч гадоў таму назад у выніку актыўнага гравітацыйнага ціску ледавіка.
Яшчэ адным помнікам археалогіі з'яўляецца - каменны могільнік, селішча каля в. Росцевічы перыяду позняга феадалізму (15- 17 стст). Ён належыць да гісторыка- культурнай каштоўнасці, аб чым сведчыць знак, што знішчэнне гэтага помніка караецца законам.
Біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння "Медухава" заснаваны ў 1996 годзе для аховы ляснога масіва з комплексам рэдкіх, знікаючых і гаспадарча- карысных раслін і жывёл. Плошча 1312 га. Некаторыя ўчасткі ўрочышча па сваёй расліннасці і іншых асаблівасцях нагадваюць ландшафты Прыкарпацця і Карпатаў.
Яшчэ адзін помнік прыроды раённага значэння "Карэвін луг". Агульная плошча 44,5 гектара. Ён створаны на базе тарфянога балота верхавога тыпу. Гэта месцазнаходжанне торфу з'яўляецца адзіным балотам у раёне, якое не зменена дзейнасцю чалавека. На 30% тэрыторыі растуць журавіны. Помнік архітэктуры- Івашкавіцкая царква. Царква пабудавана ў 17 стагоддзі на месцы уніяцкага могільніка. Узарвана нямецкімі салдатамі ў Першую сусветную вайну.
Помнікам архітэктуры 19 стагоддзя з'яўляецца сядзібны дом в. Аляксандраўшчына. Пабудаваны ён у 1837 годзе па праекту інжынера Юрыкава. Цагляны аднапавярховы будынак у стылі неакласіцызму. Летняя рэзідэнцыя барыні Вольгі Белянковай. 3 пасляваеннага часу ў будынку маёнтка да 2004 года працавала школа. Яна дала пуцёўку ў вялікае жыццё не аднаму пакаленню вясковых хлапчукоў і дзяўчынак.
Наша зямля выхавала вядомага генетыка, знакамітага селекцыянера, прэзідэнта Беларускай акадэміі навук у 1947 годзе, грамадскага дзеяча Антона Раманавіча Жэбрака. Выдатны навуковец быў сярод тых, хто падпісаў Статут ААН у складзе дэлегацыі БССР на Міжнароднай канферэнцыі ў Сан- Францыска. У памяць аб нашым вядомым земляку ў яго на радзіме в.Збляны ўстаноўлены памятны знак.
Народная творчасць
Тут размешчаны драўляны ложак, якому болын за 100 гадоў. Яшчэ тут знаходзіцца шкафчык, які выкарыстоўвалі для захоўвання посуду. За ім магла паабедаць уся сям'я. Таксама ў гэтай экспазіцыі прадстаўлены прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі. Гэта: калаўротак, серп, вілы, прасліца, прас. Таксама мы можам убачыць посуд: гліняныя збаны, драўляную лыжку. Абавязковым атрыбутам кожнай сялянскай хаты з'яўляецца чырвоны кут, дзе вісела ікона, упрыгожаная вышываным ручніком.
На тэрыторыі Каралінскага сельсавета развіваліся многія віды народнага мастацтва. Сярод іх: ткацтва, вышыўка, вязанне. Займаліся жанчыны гэтым пераважна ўвосень і зімой ( калі зроблены палявыя сельскагаспадарчыя работы, а вечары доўгія). Сабіраліся па некалькі чалавек, ставілі кросны і ткалі дываны, палатно. Болын грубае выкарыстоўвалася для пашыву адзення, тонкае - для вышывання ручнікоў, абрусаў,занавесак і інш вырабаў.
Вашай увазе прадстаўлены і тканы спавівач ( прадстаўлены музею Панасік Валянцінай Аляксандраўнай, а ёй дастаўся - ад яе бабулі). Раней лічылася, калі дзіця туга спавіць, затым завязаць спавівачом, то яно будзе расці стройным.
Асаблівае значэнне гэта мела для дзяўчынак: кожнаму хацелася бачыць сваю дачку стройнай прыгажуняй.
Папулярнай у гэты перыяд з'яўляецца і вышыўка. Народныя ўмеліцы вырабляюць абрусы, навалачкі, вышываюць карціны. Тэхніка вышывання: "крыжыкам" і "гладдзю". У экспазіцыі прадстаўлены работы Таракан Браніславы Іосіфаўны, в. Каралін, Жук Юліі Пятроўны, в. Івашкавічы, Сячэйка Марыі Аляксандраўны, в. Горна. Ручнікі аздоблены карункамі, якія выкананы кручком гэтымі ж майстрыхамі. Звярніце ўвагу, якая тонкая работа!
Здзіўляе сваім мастацтвам сучасная вышывалынчыца Масальская Марыя Венедыктаўна. Яе работы экспанаваліся на дажынках - 2004 у горадзе Ваўкавыску. У экспазіцыі прадстаўлены сурвэткі, зробленые пад яе кіраўніцтвам.
Крыху пазней з'яўляецца яшчэ адзін від мастацтва - рышылье. Гэта не масавы занятак. Займаюцца ім жанчыны, якія валодаюць кравецкім майстэрствам, умеюць працаваць на швейнай машыне. У экспазіцыі маюцца занавескі на вокны, накідка на падушкі, навалачка (належылі Шаманчук Веры Міхайлаўне).
3 пакалення ў пакаленне перадаюцца сакрэты вязання. Гэты від мастацтва распаўсюджаны і сёння. Амаль кожны дом упрыгожваюць сурвэткі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі. Адны выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя вырабы, іншыя маюць практычнае значэнне. Гэта камплект з ільну да чаю. Выкананы яны Шаманчук Любоўю Дзмітрыеўнай і Мікуцік Святланай Мікалаеўнай. Вязаная шарсцяная хустка прадстаўлена ў экспазіцыі. Гэта работа Таракан Браніславы Іосіфаўны.
На Беларусі пашыраецца і ўдасканальваецца саломапляценне. Вырабы з саломкі сённняшняга дня вабяць сваёй прыгажосцю і складанасцю. Гэта падцвярджаюць работы, выкананыя Дырэктарам Кашалёўскага дома фальклора Кіслай Лідзіяй Міхайлаўнай, падараваныя нашаму музею.
Экспазіцыя будзе пашырацца, папаўняцца новым матэрыялам. Дзякуй за ўвагу! Запрашаем Вас яшчэ наведаць наш музей.
Іх подзвіг бессмяротны
Экспазіцыя нашага музея называецца "Іх подзвіг бессмяротны", самая багатая экспазіцыя па колькасці экспанатаў, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне . Сабраны матэрыял аб нашым земляку Русаку Мікалаю Захаравічу, удзельніку Сталінградскай бітвы. Фотаздымак Яфрэмава Аляксандра Пятровіча старшага палітрука, які загінуў у першыя дні вайны і пахаваны ў брацкай магіле в. Каралін дасланы ў наш музей сястрою Аляксандра Пятровіча. Перапіска з роднымі палітрука\ была наладжана вучнямі і настаўнікамі ў 80-я гады 20 стагоддзя. Нельга не ўспомнітть Шапавалава Васіля Уласавіча, які загінуў у 1944 годзе пры вызваленні в. Каралін. Яго фотаздымак, фотаздымак яго жонкі і дачкі дасланы ў наш музей яго аднапалчаніным Сяргеевым. Шмат узнагарод у наш музей перадалі родныя нашага земляка Гана Мікалая Паўлавіча.
Вельмі часта вучні школы сустракаюцца і вядуць шэфства над адзіным ветэранам Жывулька Аркадзем Емельянавічам. У нашым музеі захоўваецца аудыё- відыё матэрыял, дзе запісаны ўспаміны ветэрана.
Захоўваецца ў нас у экспазіцыі альбом з успамінамі ветэранаў і жывых сведкаў тых ваенных часоў. Яшчэ адзін каштоўны экспанат, гэта заметка з газеты "Праца" пра нашага земляка ўдзельніка Першай Сусветнай, грамадзянскай войнаў, Вялікай Айчыннай вайны Папялуха Сцяпана Максімавіча.
А вось гэта усё адгалоскі тых падзей, як напамін жывым, што неабходна берагчы мір.
З гісторыі школы
Адзін з раздзелаў экспазіцыі "Людзі зямлі Каралінскай" прысвечаны гісторыі школы. Наша школа ўпершыню адчыніла дзверы для вучняў у 1965 годзе. Але будынак, дзе мы знаходзімся пабудаваны ў 2003 годзе. За перыяд існавання школы - шмат узнагарод: Ганаровых грамат, дыпломаў рознай ступені за дасягненні настаўнікаў і вучняў у спартыўнай і працоўнай дзейнасці.
Прадстаўлены фотаздымкі першага дырэктара школы - Качука Віктара Канстанцінавіча, а таксама дырэктароў Новік Марыі Паўлаўны, Жыгамонта Мікалая Уладзіміравіча. Сабраны багаты матэрыял аб былым дырэктару школы Сарвас Марыі Пятроўне, якая болып двадцацці гадоў узначальвала нашу школу, фотаздымак, копіі ўзнагарод.
Таксама ёсць фотаздымкі былых настаўнікаў: Крокас Ніна Аляксандраўна, працавала настаўніцай пачатковых класаўз 1973 па 1999 гг., Навацкай Валянціны Паўлаўны ( настаўніца матэматыкі, дыплом яе, граматы), настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Сянько Вера Іосіфаўна, Паляшчук Клаўдзіі Пятроўны , фотаздымак "Заслужанага настаўніка БССР" былога настаўніка геаграфіі Лабовіча Георгія Сцяпанавіча, заслужанага трэнера па гандболу, выпускніка нашай школы Гана Леаніда Пятровіча, настаўніцы гісторыі і геаграфіі Вярстак Раісы Сцяпанаўны. Найболып каштоўныя экспанаты экспазіцыі: праграма сярэдняй школы па працоўнаму навучанню, 1960 года выдання, Устаў ВЛКСМ, методыка навучання гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў у 5-6 класах, 1971 года выдання. Таксама Таракан Браніслава Іосіфаўна перадала ў музей пахвальныя лісты сваіх дзяцей за выдатныя поспехі ў вучобе. Трое яе дзяцей закончылі школу з залатым медалём. У раздзеле прадстаўлены альб_м выпускнікоў школы , якія звязалі лёс з абаронай Айчыны "Служыць Радзіме саладат". Для папаўнення раздзела экспазіцыі збіраецца матэрыял аб выпускніках школы, якія закончылі школу з залатым, сярэбраным медалём, а таксама аб выпускніках школы, якія выбралі прафесію настаўнікаў і працуюць у нашым раёне.