10 класс
Марковская Ольга - спортивный сектор
Иголко Дмитрий -староста класса
Романчук Дмитрий - трудовой сектор
Лета з карысцю можна правесці ў аздараўленчым лагеры "Блакітная хваля".
Лагерь будзе працаваць у 5 змен
1 змена - 03.06 - 20.06
2 змена - 22.06 - 09.07
3 змена - 13.07 - 30.07
4 змена - 01.08 - 18.08
5 змена - 20.08 - 28.08
Вучні 8 класа могуць папрацаваць у студатрадзе "Каралінка".
Вучні класа разам з вучнямі школы 7 мая ўдзельнічалі ў экскурсіі ў г.Мінск. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыямі Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама наведалі Нацыянальную бібліятэку. Экскурсія вельмі змястоўная, пакінула неперадаваемыя ўражанні.
31 мая запланавана экскурсія ў Брэсцкую крэпасць-герой.
На класнай гадзіне "Зямля бацькоў - наша зямля" , прысвечанай 36-гадавіне Чарнобыліскай катастрофы васьмікласнікі разважалі аб ролі чалавека ў вырашэнні экалагічных праблем, выказвалі меркаванні аб ролі малой радзімы ў фарміраванні патрыёта, грамадзініна, успомнілі народныя традыцыі і абрады.
19 красавіка на класнай гадзіне прайшоў ўрок Памяці "Мы будзем помніць ваш подзвіг заўсёды". Васьмікласнікі наведалі выставу ў школьным краязнаўчым музеі "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым". Успомнілі факты генацыду на тэрыторыі нашай мясцовасці. Урок памяці закончыўся праглядам фільма "Цана Перамогі".
Прайшла класная гадзіна ў форме інтэраактыўнай гульні "Наша здароўе ў нашых руках". Абмяркоўваліся пытанні правільнага харчавання, ролі спорту ў жыцці . Звярталася ўвага на прафілактыку шкодных звычак. Гульня закончылася віктарынай з пытаннямі звязаннымі з выкананнем здаровага ладу жыцця.
Віншуем Дзіму Іголка і Дзіму Раманчука з уступленнем у рады членаў БРСМ. Жадаем натхнення, аптымізму, творчых поспехаў.
Сёння вучні школы правялі экскурсію па вядомым аб'ектам аграгарадка Каралін. Зрабілі невялікі фотарэпартаж на фоне аб'ектаў. Экскурсія прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Дэвіз: "Ведаем! Помнім! Ганарымся!"
На класнай гадзіне з мэтай фарміравання ведаў аб шкодзе наркотыкаў, выхавання патрэбнасці здаровага ладу жыцця , дапамогі падлеткам выбраць свядомую пазіцыю у адносінах ужывання наркотыкаў праведзены конкурс плакатаў "Скажам наркотыкам - НЕ.
23 лютага для вучняў класа праведзена прафарыентацыйная экскурсія ў камбінат бытавога абслугоўвання аг. Каралін. Васьмікласнікі даведаліся аб паслугах, якія аказвае камбінат . Тут можна купіць посуд, пральны парашок, бялізну, а яшчэ здать у рамонт адзенне, або абутак. Кожную другую сераду месяца ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі цырульніка.
17 лютага прайшла ў класе літаратурная гасцёўня "Афганістан: наш боль і смутак". Вучні прачыталі вершы пра вайну ў Афганістане. Васьмікласнікі падрыхтавалі паведамленні пра воінаў-землякоў, якія загінулі ў той вайне (Уладзімір Лях, Міхаіл Бабіла) .
Закончылася мерапрыемства віктарынай і праглядам кінахронікі.