Новости
Цікава і з карысцю прайшоў дзень, калі ў час восеньскіх канікул вучні 5 класа наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва. У выставачнай зале пазнаёміліся з экспазіцыяй "Арт-фармат". Метадысты Цэнтра правялі з вучнямі майстар-клас па вырабу цацкі са скуры, гульню "Угадай мелодыю". Аб тым, што ўбачылі і чаму навучыліся, дзеці абяцалі расказаць малодшым сябрам.
26 кастрычніка 2017 года ў школе адбыўся конкурс "Міс Восень - 2017". У конкурсе прымала ўдзел вучаніца 5 класа Данільчык Надзея, якая заваявала тытул "Міс Усмешка". Сардэчна віншуем!
Шчыра дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы маме, Любові Уладзіміраўне, і балельшчыкам.
26 кастрычніка ў нашай школе праходзіў конкурс "Міс Восень 2017". Прадстаўніца ад нашага класа - Мышэйка Дарыя, самая юная ўдзельніца, стала пераможцай конкурсу.Віншуем!
Осень – это прекрасная пора, преображающая природу до неузнаваемости. Пожелтевшие, налившиеся багрянцем листья, падающие с деревьев, по-осеннему ласковое солнце, освежающий ветерок – что может быть прекраснее? Этой красотой любовались ученики нашего класса. Во время прогулки «Золотая осень в природе», ребята определяли приметы осени, определяли по листьям деревья, любовались красотой родного края.
21 кастрычніка вучаніца нашага класа Кіцун Вікторыя прыняла ўдзел у раённым бліцтурніры "Кнігі-юбіляры 2017 года". Дзяўчынка вельмі любіць чытаць, таму з вялікім задавальненнем рыхтавалася да спаборніцтва.
Да Дня Маці вучні нашага класа падрыхтавалі вырабы, створаныя сваімі рукамі, музычныя і паэтычныя нумары. Кожны сваёй любай, адзінай у свеце матульцы сказаў самыя шчырыя словы ўдзячнасці за бяссонныя ночкі, паўсядзённыя клопаты, ласку і ўважлівасць, цярпенне і паразуменне.
«Мама!» - это первое слово, которое произносит человек. Нет на земле ближе и роднее человека, чем мама. И даже не важно, сколько тебе лет, пять или пятьдесят, всегда нужна ее поддержка, ее добрый взгляд и просто важно слышать ее ласковый голос.
Наши ребята очень любят своих мам. Все ученики приняли активное участие в концертной программе, посвящённой Дню Матери: пели, танцевали, читали стихи. На классном часу ребята нарисовали портреты своих мамочек и подготовили для них подарки своими руками.
12 кастрычніка ў школе прайшла канцэртная праграма "Мама, мілая мама", прысвечаная Дню маці. Вучні класа прынялі ў ёй актыўны ўдзел; уручылі матулям святочнымі паштоўкамі, вырабленыя сваімі рукамі.
Да Дня маці, які адзначаецца 14 кастрычніка, вучні класа падрыхтавалі прэзентацыю "Святло матуліных вачэй". Словы пяшчоты і захаплення гучалі з вуснаў дзяцей, калі яны дэманстравалі вырабы, зробленыя рукамі сваіх матуль. Як знак удзячнасці - выраб сувенірных паштовак ад класа.
Подведены итоги викторины по произведению Н.Носова "Незнайка на Луне". Прочесть всю книгу хватило силы воли двум учащимся нашего класса - Марковскому Сегрею и Шейко Егору. Наибольшее количество правильных ответов в викторине дал Шейко Егор, поэтому стал победителем. За усердие и стремление к чтению ребята награждены почётными грамотами и призами.
Наш клас актыўна рыхтуецца да Дня маці. Сёння у нас прайшла класная гадзіна ў выглядзе конкурса малюнкаў "Матуля, мілая мая!" А таксама вучні сваімі рукамі падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для мамаў.
Вельмі падабаецца нашым самым маленькім школьнікам вучыцца. Кожны дзень прыносіць новыя веды. Яны старанны рыхтуюцца да кожнага ўрока.
Напярэдадні Дня настаўніка вучань нашага класа Шэйка Ягор наведаў былую настаўніцу Каралінскай сярэдняй школы Крокас Ніну Аляксандраўну, каб сказаць шчырыя словы падзякі за доўгія гады нялёгкай працы з дзецьмі, пажадаць моцнага здароўя і натхнення.
У нашым класе прайшла незвычайная класная гадзіна ў выглядзе прагулкі-назірання "Маленькія радасці жыцця". Вучні вучыліся бачыць, заўважаць цікававе і прыемнае ў навакольным свеце. Радавацца прыгожаму сонечнаму дню.
У межах акцыі "Здай макулатуру - захавай дрэва!" два вучні нашай школы Мышэйка Дарыя і Шэйка Ягор сабралі 25,5 кілаграмаў макулатуры. Так трымаць!
З першага тыдня навучальнага года ў нашым класе размеркаваны абавязкі, арганізавана дзяжурства па класу. Класнае самакіраванне дапамагае стварыць належныя ўмовы для камфортнай вучобы.
9 верасня вучні 4 класа прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Усе вучні класа прыклалі ўсе намаганні, каб прынесці сваёй камандзе заветныя балы. Самае галоўнае - кожны з дзяцей атрымаў зарад бадзерасці, моцы і добрага настрою. Глядзець больш фота ў альбоме.
11.09.2017 года (понедельник) в 14.00 состоится общешкольное родительское собрание. Место проведение - актовый зал.
Пасля працяглага летняга адпачынку другакласнікі радасна сустрэліся на школьным двары. Весела дзяліліся навінамі і ўражаннямі са школьнымі сябрам. Адпачыўшыя і бадзёрыя селі за парты, каб адправіцца ў вандроўку за новымі ведамі.
1 верасня пасля святочнай лінейкі ва ўсіх класах прайшоў першы ўрок на тэму "Беларусь - мая Айчына". Вучні майго класа актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы на роднай мове, складалі прыказкі, гульня "Дзівосны звер", адгадвалі рэбусы і віктарына "Знаўцы роднага краю". Навучальны год пачаўся з добрага настрою. Так трымаць!