Новости
Родительское собрание
Уважаемые родители, 15 марта в 14.00 состоится общешкольное родительское собрание.
День Восьмого марта – это тот особый день, когда повсюду чувствуется присутствие весеннего тепла и искренней радости. В этот день принято поздравлять прекрасную половину человечества. И учащиеся нашего класса не исключение. Они все приняли активное участие в праздничном поздравительном концерте, посвещённому 8 Марта.
Першыя веснавыя дзянькі выдаліся асабліва клапатлівымі для вучняў нашага класа. Ішла падрыхтоўка да свята 8 сакавіка. Дзеці развучвалі вершы і песні, рыхтавалі падарункі самым дарагім і любімым матулям. 7 сакавіка дзеці прынялі актыўны ўдзел у віншавальнай праграме.
Ребята нашего класса поздравили своих мам, бабушек, педагогов с замечательным праздником 8 марта. Они пели, танцевали, читали стихи, чем очень порадовали присутствующих.
На класнай гадзіне, 6 сакавіка, прайшла творчая майстэрня. Вучні падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для матуль.
Віншуем матуль, бабуль, настаўнікаў, дзяўчынак, усіх жанчын з надыходзячым святам, 8 Сакавіка, Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.
Няхай заўжды, Вам, свеціць сонца,
Звініць вясновая капель.
Паболей цяпла, святла, надзеі
Прыносіць кожны новы дзень.
Кожны чалавек любіць і паважае сваю маму. Напярэдадні свята 8-га Сакавіка кожны думае як павіншаваць свайго самага дарагога чалавека. Вучні нашага класа вырашылі зрабіць для сваіх матуль падарункі сваімі рукамі.
Учащейся нашего класса активно готовятся к поздравлению с весенним праздником - 8 Марта своих мам и бабушек. В этот день дарится много цветов - они неизменный атрибут женского праздника. Красивые букеты и цветочные корзины, созданные руками детей, - не только традиционное поздравление, но и стильный, оригинальный и всегда уместный подарок, который не оставит ни одну маму и бабушку равнодушной.
Цікава прайшло мерапрыемства "Меткі стралок" 2 сакавіка ў ДУ "Зэльвенскі раённы аздараўленчы лагер "Блакітная хваля". Вучні класа прынялі ўдзел у этапах ваенізіраванага марафону, квэсце "Разведчыкі", у спаборніцтвах па пулявой стральбе. З задавальненнем наведалі міні-выставу муляжоў баявых прыпасаў, зброі і абмундзіравання.
Поздравляем Лабович Дарью и Клиш Ангелину занявшие 3 место в районном конкурсе на лучший детский рисунок на экологическую тематику. Молодцы!!! (См. альбом)
Бутько Дмитрий, занял 3 место в районном конкурсе " Спасатели глазами детей".
Молодец !!!
На фронт пайшлі адважныя сыны,
Да маці не вярнуліся яны.
Заўсёды ўспамінайце пра герояў,
Якія спяць пад зоркай залатою.
Тых, хто цаною свайго жыцця дараваў нам права жыць і радавацца сонцу, мы ўспамінаем не толькі ў святочныя дні. Вучні класа пастаянна прымаюць удзел у акцыі "Дапамога помнікам".
27 лютага прайшла класная гадзіна на тэму: гутарка-разважанне "Самае дарогае ў жыцці гэта..." Сярод агульначалавечых каштоўнасцей пяцікласнікі на першае месца выбралі сям'ю (намалявалі малюнкі сваёй сям'і), затым - здароўе, на трэцяй прыступцы размясцілася прафесія, якая прыносіць карысць, задавальненне, ну і вядома матэрыяльны прыбытак.
У час гутаркі звярнулі ўвагу на здаровы лад жыцця, карысць ад заняткаў спортам, больш часу знаходзіцца на свежым паветры.
Наркаманія- гэта страшэнная "яма", куды трапляюць часцей слабыя, інэртныя, абыякавыя, лянівыя людзі. Таму сёння, на класнай гадзіне мы вучылі адзін аднаго быць мэтанакіраванымі, моцнымі, мець сваю кропку погляду, спрабаваць сябе ў спорце, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захапляцца канструяваннем, чытаннем кніг, ездзіць на веласіпедзе, скейце, роліках і г.д. Класная гадзіна прайшла ў форме калажа "Цікава бавім вольны час", была насычана разважаннямі, доказамі.
Сёння на класнай гадзіне прайшло " Падарожжа ў краіну Здароўя". Падарожнічаючы дзеці прымалі ўдзел у конкурсах па здароваму ладу жыцця. Вучням былі прапанаваны наступныя конкурсы: " Народная мудрасць", " Лясныя загадкі", Карысныя прывычкі", " Сябры здароўя". Вучні адгадвалі загадкі пра здароўе, гулялі ў гульню " Хто з кім сябруе". Падарожжа прайшло ў цікавай форме.
Вучні пачатковых класаў у мінулую суботу сабраліся на прафарыентацыйнае мерапрыемства -гульню "Свет прафесій". Яны даведаліся пра важнасць правільнага выбару прафесіі, пазнаёміліся з прафесііямі будучага, паўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах.
З даўніх часоў у народзе ратная служба карысталася асаблівай пашанай і гонарам. Змяняліся эпохі, але слаўныя традыцыі воінскага братэрства – патрыятызм, вернасць абавязку – беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Так склалася, што 23 лютага кожны мужчына – у пагонах і без – прымае віншаванні, бо жанчыны бачаць у вас перш за ўсё надзейнае плячо і абаронцаў свайго дома. Кожны мужчына стваральнай працай памнажае дабрабыт сваёй сям’і, з’яўляецца яе апорай і прыкладам для пераймання ўласным дзецям.
Дарагія хлопчыкі і іх паважаныя таты! Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Жадаем вам мірнага неба над галавой, надзейнага тылу, здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Ребята! На протяжении месяца проходит акция по сбору макулатуры. Принимайте активное участие!
23 лютага вучні класа прынялі актыўны ўдзел у віншавальнай святочнай праграме. Трэба адзначыць, што два музычных нумара прадставілі тата і дачка - Перавалава Вікторыя і Перавалаў Уладзімір Уладзіміравіч.
Кожны абаронца нашай краіны заслугоўвае самых цёплых слоў удзячнасці. У гэты святочны дзень вучні класа аддалі даніну павагі землякам, для каго воінская служба - гэта гонар, мужнасць і вернасць. ( Гл. фота ў альбоме )
Вучні нашага класа старанна рыхтаваліся да свята Абаронцаў Айчыны. Для татаў сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі, актыўна ўдзельнічалі ў канцэртнай праграме: спявалі песні, чыталі вершы.