МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА
Рэалізацыя сучасных дыдактычных падыходаў у выкладанні вучэбных прадметаў
Задачы школы на 2023/2024 навучальны год:
1. Павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне разнастайных формаў і метадаў самастойнай работы навучэнцаў.
2. Стварэнне ўмоў для гарманічнага ўзаемадзеяння навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі патрэбнасцямі і магчымасцямі ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.
3. Павышэнне ўзроўню выхаванасці навучэнцаў праз якасную рэалізацыю мерапрыемстваў Праграмы выхавання на 2016-2020 гады, мерапрыемстваў прысвечаных Году Малой радзімы, далучэнне да сацыяльна значнай дзейнасці шляхам развіцця валанцёрскага руху.
4. Стварэнне ўмоў для ўмацавання здароўя дзяцей шляхам якаснай арганізацыі харчавання вучняў, удасканалення фізкультурна-аздараўленчай работы і выканання ўсіх патрабаванняў па стварэнні бяспечных умоў правядзення адукацыйнага працэсу.
5. Павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў настаўнікаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне здароўезберагальнымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
6. Умацаванне матэрыяльнай базы ўстановы праз набыццё спартыўнага інвентару, кухоннага абсталявання, сродкаў навучання для вучэбных кабінетаў.