Новости
Зямля бацькоў – цудоўная зямля!
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да сконудзён і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца!
Таіса Трафімава
Любоў чалавека да сваёй Радзімы робіць яго духоўна багатым, чулым, спагадлівым і адказным.
У класе прайшло выхаваўчае мерапрыемства - завочнае падарожжа “ Усяму пачатак тут, у краі маім родным…”, прысвечанае роднай зямлі і 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Мерапрыемства садзейнічала развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры радзімы, да яе сучаснага жыцця. Была арганізавана выстава кніг "Гродзенская зямля".
У рамках мерапрыемстваў да Дня Зямлі ў нашым класе была праведзена класная гадзіна ў выгледзе акцыі "Чысты бераг". Вучні збіралі смеце на беразе вадасховішча "Зальвянка". Дзякуючы старанням трэцякласнікаў частка лугавой тэрыторыі, якая прылягае да возера стала чысцейшай і прыгажэйшай.
Адпачынак у аздараўленчым лагеры - выдатная магчымасць узнавіць сілы, магчымасць знайсці новых сяброў, набрацца новых эмоцый і ўражанняў.
Ёсць магчымасць прайсці аздараўленне ў лагеры "Блакітная хваля", які размешчаны ў жывапісным месце на беразе вадосх лагер будзе функцыянаваць у 4 змены:
02.06.19 - 19.06.19,
22.06.19 - 09.07.19,
13.07.19 - 30.07.19,
03.08.19 - 20.08.19.
У аздараўленчым лагеры створаны выдатныя ўмовы для адпачынку: пражыванне ў карпусах, якія маюць асобныя ўваходы для дзяўчынак і хлопчыкаў. Зручныя дзіцячыя ложкі, каля кожнага ёсць тумбачка. У жылым пакоі знаходзіцца пісьмовы стол, шкааф, люстэрка.
Для дзяцей арганізавана 5-ці разовае харчаванне, натуральныя сокі, свежая садавіна, выпечка. На працягу аздараўленчага перыяду працуе медпункт.
На тэрыторыі лагера ёсць усё для актыўнага адпачынку - пляцоўкі для гульняў, спартыўны гарадок, футбольнае поле, клуб , летняя эстрада, кастравая.
На тэрыторыі лагера абсталяваны пляж для купання.
В нашем классе прошёл конкурс рисунков "Живи и помни", посвящённый 75-летию освобождения Беларуси от немецких захватчиков.
Класную гадзіну пад назвай "Беларуская спадчына" правялі ў форме пасядзелак. Добра правялі вольны час, адпачылі, а галоўнае - даведаліся шмат цікавага аб беларускіх святах, гульнях, традыцыях.
Паважаныя бацькі! Вам прапануецца аздараўленне вашых дзяцей у час летніх канікул.
Школьны аздараўленчы лагер будзе працаваць з 3.06.2019 па 26.06.2019 ( субота, нядзеля - выхадныя дні).
З 22 ліпеня па 30 ліпеня будзе працаваць спартыўна-палатачны лагер для тых вучняў, якія наведваюць спартыўныя секцыі ад Зэльвенскай ДЮСШ.
А таксама можна прайсці аздараўленне ў "Блакітнай хвалі"( на адной з 4-х змен).
Сёння ў нашым класе прайшла класная гадзіна ў форме гульні-практыкума "Я-пешаход". Вучні яшчэ раз паўтарылі правілы дарожнага руху. Нагадалі паводзіны пешахода на дарозе і прыпынках.
На класнай гадзіне 10 красавіка ў першым класе праведзена гульнявая праграма " Вывучаем правілы дарожнага руху", якая дазволіла паўтарыць асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе. Дзеці добра паказалі свае веды па правілах дарожнага руху.
Выходзячы з дому ці са школы заўсёды помніце і выконвайце іх, тады не будзе няшчасных выпадкаў на дарогах. Гэтым вы захаваеце сабе здароўе і жыццё.
Ребята нашего класса посетили школьную военную выставку.
Кожны чалавек любіць каб навокал было чыста і прыгожа. Вучні нашага класа не выключэнне. Мы старанна даглядаем клумбу.
З мэтай пашырэння ўяўленняў вучняў пра алімпійскі рух, актуалізаціі інфармацыі аб ІІ Еўрапейскіх гульнях, беларускіх спартсменах, выхавання пачуцця гонару за сваю краіну вучні класа правялі агульнашкольнае інфармаванне "Беларусь спартыўная: гісторыя і сучаснасць". У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены звесткі аб мінулым алімпійскага руху, аб знакамітых беларускіх спартсменах і іх дасягненнях, удзялялася ўвага навінам, якія расказваюць аб падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульнях, што пройдуць у Беларусі.
З вучнямі класа праведзена прэзентацыя "Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс". Мэта мерапрыемства: выхаванне ў дзяцей міралюбівых адносін, прыняцця і разумення іншых людзей, уменне ўступаць з імі ва ўзаемаадносіны, фарміраванне павагі да людзей і іх культуры, выяўленне агульнага ў гісторыі і культуры Беларусі і Расіі.
З такой назвай прайшла класная гадзіна з вучнямі першага класа. Дзеці падарожнічалі па станцыях, дзе ім сустракаліся разнастайныя сітуацыі, а яны знаходзілі шляхі рашэння.
Сёння ў 4-м класе прайшла інтэлектуальная гульня на тэму "Дрэвы". Здавалася б, што прасцей! Але і тут ёсць шмат патаемнага і нязведанага. Прайшоўшы пяць тураў гульні, толькі Кіцун Вікторыя і Шэйка Ягор сумелі набраць па дзесяць балаў.
Віншуем Іголка Дзмітрыя, заняўшага 3-ае месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове. Жадаем далейшых поспехаў.
Кречко Ульяна, в своей возрастной группе, заняла I-ое место в районном этапе республиканского конкурса " Иди за мечтой", в номинации "Рисунок". Свою работу Ульяна назвала "Стремление к победе". Мы все рады за Ульяну. Поздравляем!
Поздравляем Лабович Дарью занявшее 2 место в районном этапе республиканского конкурса детского творчества " Иди за мечтой", в номинации " Сувенир" под названием" Талисман удачи". Молодец!!!
Набліжаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму ў выхаваўчай рабоце гэтай тэме надаецца асаблівая ўвага. Не спыняецца яна і ў час адпачынку. На канікулах вучні глядзелі ваенныя кінастужкі, актыўна чыталі кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне і малявалі на ваенную тэму.
У час веснавых канікул Кіцун Вікторыя і Маркоўскі Сяргей прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па рускай мове і матэматыцы і занялі 3-я месцы сярод лепшых вучняў раёна. Віншуем пераможцаў!
Амаль усе вучні нашага класа на веснавых канікулах наведваюць школьны аздараўленчы лагер "Следапыт", дзе прымаюць актыўны ўдзел у даследаванні беларускіх народных казках. Удзельнічаюць у экскурсіях, гульнях і спартландыях.