Новости
Даволі насычаным атрымаўся першы школьны дзень. Прынялі ўдзел святочнай лінейцы. Асабліва былі рады сустрэчы са сваімі сябрамі-першакласнікамі. Усклалі кветкі ля помніка загінуўшым воінам. Першы ўрок па тэме "Нам мір завешчана берагчы" дапамог абудзіць спагаду, узаемаразуменне, дабрыню, каб узаемаадносіны ў класе ў новым навучальным годзе сталі на прыступку лепшымі за папярэднія. Усе прыйшлі да высновы, што мір у краіне пачынаецца з міру ў сям'і, класе. Завяршыў школьны дзень класны сход, дзе былі абмеркаваны самыя важныя арганізацыйныя пытанні.
Паважаныя вучні і бацькі!
Віншую Вас з пачаткам новага навучальнага года. Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню Ведаў, адбудзецца 1 верасня ў 10 гадзін.
Усіх бацькоў запрашаю на агульнашкольны сход 2 верасня ў 14 гадзін.
Паважаныя навучэнцы і бацькі! Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года!
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, адбудзецца 1 верасня. Пачатак у 10 гадзін.
Усіх бацькоў запрашаю на агульнашкольны і класны сход 2 верасня. Пачатак у 14 гадзін.
Увага! Паважаныя бацькі!
Міністэрствам адукацыі зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымі падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў 2016/2017 навучальным годзе.
Кошт падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для 3-га класа складае 5,5 рублёў.
1. Соблюдай правила безопасности поведения на дорогах и на улице.
2.Соблюдай правила личной безопасности на улице.
3. Соблюдай правила поведения, когда ты один дома.
4.Соблюдай правила поведения на водоёмах.
5. При посещении леса - будь внимателен.
6. Соблюдай правила безопасности при общении с животными.
31 мая першакласнікі зноў у паходзе. На гэты раз вучыліся выбіраць бяспечнае месца і распальваць вогнішча, смажыць сала і бульбу. Дзеці танцавалі, спявалі, расказвалі цікавыя гісторыі, абменьваліся карыснай інфармацыяй аб дрэвах і кветках нашай мясцовасці. Апошні школьны дзень застанецца ў памяці надоўга.
30 мая на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню вучэбнага года, першакласнікі падзякавалі выпускнікоў за падтрымку ў першы год навучання ў школе і выказалі найлепшыя пажаданні ў здачы экзаменаў і паступленні ў ВНУ. Пасля лінейкі дзеці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам аг. Каралін.
27 мая вучні першага класа разам з навучэнцамі 2-4 класаў ажыццявілі турыстычны паход па маршруту Каралін- Аляксандраўшчына- Міжэрычы- Каралін. У в. Аляксандраўшчына наведалі музей краязнаўства, а ў в.Міжэрычы - школьны музей, дзе з захапленнем слухалі аповяд пра Уладзіміра Ляха, чыё імя носіць школа. Нягледзячы на складаны і доўгі шлях, сямігадовыя дзеці ўсё ж справіліся і засталіся задаволенымі!
27 мая вучні нашага класа адправяцца ў турыстычны паход па маршруце "Каралін - Мірэрычы - Каралін". Наведаюць музей Баявой славы ДУА "Навучальна-педагагічны комплекс Міжэрычы дзіцячы сад - базавая школа імя У. Ляха".
У ходзе экскурсіі вучні пазнаёмяцца з дзеючай экспазіцыяй і экспанатаміі музея.
20 мая адбыўся бацькоўскі сход разам з вучнямі класа. Бацькі былі азнаёмлены з вынікамі навучання і выхавання вучняў. Абмеркаваны пытанні, якія тычацца турыстычнага паходу, які адбудзецца 27 мая па маршруце"Каралін- Міжэрычы - Каралін ".
20 мая адбыўся класны бацькоўскі сход разам з вучнямі класа. 90%-я яўка бацькоў сведчыць аб зацікаўленасці справамі сваіх дзяцей. Бацькі былі азнаёмлены з вынікамі навучання і выхавання дзяцей. Абмеркаваны пытанні, якія тычацца турыстычнага паходу. Звернута ўвага на зручнасць школьнай формы і ранцаў, даны парады наконт захавання цікавасці да чытання.
20 мая (пятница) в 13.00 состоится классное родительское собрание по теме "Наши успехи и достижения".
Вучні 3 класа і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у агульнашкольным свяце сям'і "Не патрэбен клад, калі ў сям'і лад".
12 мая вучні разам з класным кіраўніком правялі свята "Не патрэбен клад, калі ў сям'і лад". Свята прайшло ў форме гульні. Цікава і змястоўна прайшлі конкурсы. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у свяце і выступілі дастойна.
12 мая вучні першага класа прынялі актыўны ўдзел у свяце "Не патрэбен клад, калі ў сям'і лад". Над музычнымі нумарамі працавалі і ў школе, і дома. Таму выступілі дастойна, чым вельмі парадавалі сваіх бацькоў. У конкурснай праграме ад нашага класа прымала ўдзел Мышэйка Леся Леанідаўна.
Наш класс занят подготовкой общешкольного мероприятия "На что клад, если в семье лад", которое пройдёт 12 мая. Принимают активное участие в подготовке все ребята класса.
Кожны чалавек любіць каб навокал было чыста і прыгожа. Вучні нашага класа не выключэнне. Мы старанна даглядаем кветкі на клумбе.
28 красавіка ў межах акцыі " Марафон ведаў" у класе праводзіўся конкурс чытачоў "У памяць аб подзвігу народным". Сямігадоваму дзіцяці цяжка ўявіць жудасную карціну вайны, зразумець матывы дзеянняў фашыстаў. Але кожнаму пад сілу пачытаць творы аб ваенным ліхалецці, паспачуваць людзям, якіх не мінула чорная часіна.
На мінулым тыдні мы віншавалі Мышэйка Дарыю і Дубаноса Мікіту, якія занялі 3-е месца ў раённых спаборніцтвах "300 талентаў для каралевы". Перамога гэта невыпадковая. Мікіта і Даша з задавальненнем працуюць на ўроках фізічнай культуры, у вольны час перавагу аддаюць рухомым гульням, таму і маюць выдатную фізічную падрыхтоўку. Віншуем нашых пераможцаў і жадаем далейшых перамог!