Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Другакласнікі прынялі актыўны ўдзел у святочнай канцэртнай праграме " Мая матуля самая, самая...", прысвечанай 8 Сакавіка.

11 марта 2018 в 19:48 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

7 сакавіка ў школе прайшло свята, прысвечанае 8 Сакавіка. Канцэртная праграма была складзена з вершаў, песень. Жаданымі гасцямі былі мамы вучняў 1 - 4 класа. Пасля заканчэння свята вучні павіншавалі матуль падарункамі, якія зрабілі сваімі рукамі.

На класнай гадзіне у нас працавала творчая майстэрня. Вучні падрыхтавалі падарункі для сваіх матуль. Перад святам людзі найчасцей купляюць падарункі, і радзей вырабляюць сваімі рукамі. Але падарунак выраблены сваімі рукамі будзе самы дарагі і шчыры, таму што пры яго стварэнні сынок ці дачушка ўкладуць часцінку сваёй душы, цяплаты, любові, клопату.

6 марта 2018 в 20:04 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

Кожны чалавек любіць і паважае сваю маму. Напярэдадні свята 8-га Сакавіка кожны думае як павіншаваць свайго самага дарагога чалавека. Вучні нашага класа вырашылі зрабіць для сваіх матуль падарункі сваімі рукамі.

Напярэдадні 8 сакавіка мы вырашылі класную гадзіну правесці ў форме конкурснай праграмы "Не жаночая справа". Хлопчыкі трымалі сапраўдны экзамен, даказваючы, што для іх няма нічога немагчымага. Купіць прадукты ў супермаркеце, прышыць гузікі, разгадаць загадкі пра кветкі, праявіць кемлівасць і хуткасць рэакцыі, адказваючы на пытанні - такія заданні нічуць не спалохалі нашых хлопчыкаў. Дзяўчынкі з азартам "хварэлі" за вынікі хлапчукоў, імкнуліся дапамагчы. Перамогу атрымаў Маркоўскі Сяргей, набраўшы вялікую колькасць балаў, дзякуючы хуткасці рэакцыі і кемлівасці. Дзяўчынкі таксама атрымалі заданні: да серады ім неабходна выканаць два тэста (модны і кулінарны). За два дні яны могуць даведацца шмат цікавага ў пошуках адказаў на тэставыя пытанні. З нецярпеннем чакаем 7 сакавіка!

5 марта 2018 в 19:33 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Зима – самое тяжелое и сложное время для птиц. Многие из них не улетают в жаркие страны, остаются зимовать на родине. В это время они переживают холод, заморозки, отсутствие крова и пропитания. Теперь для птиц самое трудное время года: сильный ветер, низкие температуры воздуха. Наши ребята сделали кормушки и регулярно подкармливают птиц.

Поздравляем Марковскую Ольгу, занявшую 2 место в районном конкурсе
" Спасатели глазами детей". Молодец!!!

Ребята нашего класса готовятся к празднику наших дорогих мам: разучивают песни и стихи, своими руками готовят подарки. Каждый хочет поздравить своего самого родного и любимого человека.

У рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі у класе праведзена класная гадзіна на тэму "Наркаманія - што гэта...".

Задачы мерапрыемства: - паказаць негатыўны ўплыў наркаманіі на здароўе чалавека;
- паказать актуальносць і значнасць праблемы наркаманіі як для пэўнай асобы, так і для грамадства;
- выхоўваць у дзяцей негатыўныя адносіны да шкодных звычак і актыўную жыццёвую пазіцыю.

У ходзе мерапрыемства вучні прыводзілі прыказкі пра здароўе, працавалі над тэстам "Закончы сказ", давалі ацэнку некаторым развагам па дадзенай тэме, праглядзелі прэзентацыю "Наркотыкі - шлях у нікуды!", выказалі свае адносіны да ўзнятай праблемы.

28 февраля 2018 в 15:12 | Шейко И. Н. | нет комментариев

В рамках Недели профилактики наркомании в нашем классе была проведена игра "Злой волшебник Наркотик". Где ребята в доступной форме познакомились с опасностью, которую таят в себе наркотические вещества. Игра способствовала выработке стратегии безопасного поведения. Ребята учились рассуждать, анализировать , обобщать полученные знания.

27 февраля 2018 в 21:45 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

У межах Тыдня па прафілактыцы наркаманіі мы правялі класную гадзіну ў форме гульнявой праграмы " Наркотыкі -- гэта бяда". Дзеці спрабавалі знайсці адказы на пытанні: Што такое наркотык? Як ён можа выглядаць? Як правільна адказацца ад прапаноўваемых пачастункаў?

Сёння ў межах Тыдня па прафілактыцы наркаманіі ў нашым класе прайшла інтэлектуальная гульня "Мы за здаровы лад жыцця!" Вучні яшчэ раз прыгадалі асноўныя прынцыпы падтрымання арганізма чалавека ў выдатным стане. Пераможцай гульні стала Мышэйка Дарыя - лепшая знаўца сакрэтаў здароўя.

26 февраля 2018 в 18:45 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Вучні нашага класа старанна рыхтаваліся да свята Абаронцаў Айчыны. Для татаў сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі, актыўна ўдзельнічалі ў канцэртнай праграме: спявалі песні, чыталі вершы.

Ребята нашего класса готовятся к Дню защитника Отечества: разучивают песни и стихи, своими руками готовят подарки для пап. Каждый хочет поздравить своего родного и любимого папочку с этим праздником.

23 февраля 2018 в 00:00 | Губанова Т. И. | нет комментариев

Другакласнікі прынялі актыўны ўдзел у агульнашкольнай конкурсна-гульнявой праграме "Намі будзе Радзіма ганарыцца". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню цікавасці да ваеннай службы, выхаванню пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы. Удзельнічаючы у конкурсах, гульнях, вучні праявілі актыўнасць, кемлівасць, спрыт.

22 февраля 2018 в 19:45 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

Матчына мова!
Слова і гукі твае чароўныя –
Спадчына наша галоўная,
Будучыні аснова.
Мікола МАЛЯЎКА.
У кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
У гэты дзень вучні класа таксама далучыліся да роднага слова. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтай даты, чыталі свае любімыя вершы на беларускай мове, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

21 февраля 2018 в 15:10 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Сёння ў нашым класе прайшла класная гадзіна ў выглядзе работы творчай майстэрні. Другакласнікі рыхтавалі святочныя паштоўкі, каб павіншаваць сваіх татаў і дзядуль.
23 лютага — свята не толькі тых, хто носіць і насіў пагоны. Гэта свята ўсіх сапраўдных мужчын, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону свайго дома, сям’і і Бацькаўшчыны.

20 февраля 2018 в 20:45 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев

Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Масленіцы ў аг.Каралін. Разам з работнікамі і гасцямі свята ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, "заклікалі Вясну" і "спальвалі Зіму".

20 февраля 2018 в 15:15 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Хутка наступіць вясна, а з ёю і самае пяшчотнае свята для жанчын 8 сакавіка. Вучні 3-га класа пачалі рыхтаваць падарункі сваім матулям загадзя.

19 февраля 2018 в 18:07 | Шейко М. Н. | нет комментариев

З 12 февраля по 18 февраля включительно, у второклассников проходят дополнительные зимние каникулы. 19 февраля ребята снова включатся в работу. Третья четверть продолжается.

17 февраля 2018 в 21:27 | Ганчар Т. Н. | нет комментариев