Новости 9 класс
Паважаныя навучэнцы і бацькі! Шчыра віншую вас з пачаткам новага навучальнага года!
Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, адбудзецца 1 верасня. Пачатак у 10 гадзін.
Усіх бацькоў запрашаю на агульнашкольны і класны сход 2 верасня. Пачатак у 14 гадзін.
31 мая першакласнікі зноў у паходзе. На гэты раз вучыліся выбіраць бяспечнае месца і распальваць вогнішча, смажыць сала і бульбу. Дзеці танцавалі, спявалі, расказвалі цікавыя гісторыі, абменьваліся карыснай інфармацыяй аб дрэвах і кветках нашай мясцовасці. Апошні школьны дзень застанецца ў памяці надоўга.
30 мая на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнню вучэбнага года, першакласнікі падзякавалі выпускнікоў за падтрымку ў першы год навучання ў школе і выказалі найлепшыя пажаданні ў здачы экзаменаў і паступленні ў ВНУ. Пасля лінейкі дзеці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам аг. Каралін.
27 мая вучні першага класа разам з навучэнцамі 2-4 класаў ажыццявілі турыстычны паход па маршруту Каралін- Аляксандраўшчына- Міжэрычы- Каралін. У в. Аляксандраўшчына наведалі музей краязнаўства, а ў в.Міжэрычы - школьны музей, дзе з захапленнем слухалі аповяд пра Уладзіміра Ляха, чыё імя носіць школа. Нягледзячы на складаны і доўгі шлях, сямігадовыя дзеці ўсё ж справіліся і засталіся задаволенымі!
20 мая адбыўся класны бацькоўскі сход разам з вучнямі класа. 90%-я яўка бацькоў сведчыць аб зацікаўленасці справамі сваіх дзяцей. Бацькі былі азнаёмлены з вынікамі навучання і выхавання дзяцей. Абмеркаваны пытанні, якія тычацца турыстычнага паходу. Звернута ўвага на зручнасць школьнай формы і ранцаў, даны парады наконт захавання цікавасці да чытання.
12 мая вучні першага класа прынялі актыўны ўдзел у свяце "Не патрэбен клад, калі ў сям'і лад". Над музычнымі нумарамі працавалі і ў школе, і дома. Таму выступілі дастойна, чым вельмі парадавалі сваіх бацькоў. У конкурснай праграме ад нашага класа прымала ўдзел Мышэйка Леся Леанідаўна.
28 красавіка ў межах акцыі " Марафон ведаў" у класе праводзіўся конкурс чытачоў "У памяць аб подзвігу народным". Сямігадоваму дзіцяці цяжка ўявіць жудасную карціну вайны, зразумець матывы дзеянняў фашыстаў. Але кожнаму пад сілу пачытаць творы аб ваенным ліхалецці, паспачуваць людзям, якіх не мінула чорная часіна.
На мінулым тыдні мы віншавалі Мышэйка Дарыю і Дубаноса Мікіту, якія занялі 3-е месца ў раённых спаборніцтвах "300 талентаў для каралевы". Перамога гэта невыпадковая. Мікіта і Даша з задавальненнем працуюць на ўроках фізічнай культуры, у вольны час перавагу аддаюць рухомым гульням, таму і маюць выдатную фізічную падрыхтоўку. Віншуем нашых пераможцаў і жадаем далейшых перамог!
21 красавіка з вучнямі класа праведзена інтэрактыўная экалагічная віктарына "Хто? Дзе? Калі?". Свае пазнанні па прыродазнаўству прадэманстравалі Кіцун Вікторыя, Перавалава Вікторыя, Шэйка Ягор, Русак Паліна. Дзецям даспадобы прыйшліся экалагічныя загадкі, цікавыя факты з жыцця птушак, жывёл.
У межах Тыдня Дабрыні 14 красавіка з першакласнікамі праведзена пазнавальная праграма "Дарогаю дабрыні".
7 красавіка ў першым класе праведзена гульнявая праграма "ПДР", якая дазволіла паўтарыць асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе. Акрамя гульнявых сітуацый і бліц-турніра першакласнікі з задавальненнем спявалі частушкі і песню пра светлафор.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь навучэнцы першага класа падрыхтавалі агульнашкольнае інфармаванне ў форме "Падарожжа па канстытуцыі". Мерапрыемства спрыяла ўсведамленню вучнямі канстытуцыі як асноўнага закона Рэспублікі Беларусь, неад'емнай сувязі правоў і абавязкаў грамадзян. Вялікі дзякуй Кіцун Вікторыі, Перавалавай Вікторыі і Шэйка Ягору за адказнасць ў падрыхтоўцы.
Увесь мінулы тыдзень першакласнікі з натхненнем рыхтаваліся да свята 8 Сакавіка: чыталі творы аб матулі, вучылі віншавальныя вершы, рыхтавалі падарункі з паперы і кардону, адточвалі навыкі выканання песен аб вясне і маме. А 7 сакавіка вынік сваёй працы быў паказаны на святочным канцэрце. І матулі, і бабулі, і самі дзеці атрымалі задавальненне і гадзіну ўзаемнай любові і пяшчоты.
3 сакавіка ў першым класе праведзена класная гадзіна ў форме гульнявой праграмы "Злы чараўнік- наркотык". Дзеці ўпершыню спрабавалі знайсці адказы на пытанні:
Што такое наркотык? Як ён можа выглядаць? Як правільна адказацца ад прапаноўваемых пачастункаў?
Большасць вучняў нашага класа выканалі норму здачы макулатуры за студзень і люты бягучага года. Вялікі дзякуй за падтрымку, дапамогу і паразуменне бацькам Мышэйка Дарыі, Перавалавай Вікторыі, Шэйка Ягора, Русак Паліны, Дубаноса Мікіты.
Сёння вучні першага класа выступілі групай падтрымкі лідара піянерскай дружыны ДУА "Каралінская сярэдняя школа" Кіцун Аляксандры. Русак Паліна, Кіцун Вікторыя і Шэйка Ягор адказна рыхтаваліся і дастойна выступілі, расказваючы пра самую справядлівую, працалюбівую, чэсную, адказную, дысцыплінаваную і прыгожую дзяўчынку нашай школы- Кіцун Аляксандру. Дарэчы, для першакласнікаў гэта першае выступленне на раённай сцэне.
11 лютага прайшла класная гадзіна ў форме КВЗ "Вогненныя баталіі". Дзве каманды "Іскрынкі" і "Вогнетушыцелі" змагаліся за права лепшых знаўцаў правіл пажарнай бяспекі". Кожны вучань імкнуўся ўнесці свой уклад у камандную капілку. Дзеці разгадвалі загадкі і рэбусы,мастацкія творы аб пажарах, рашалі праблемныя сітуацыі. У выніку з лікам 12/7 перамагла каманда "Іскрынкі".
4 лютага ў першым класе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя татам. Конкурс малюнкаў "Тата і я" паказаў, як дзеці разам з татамі праводзяць свой вольны час. На класнай гадзіне вучні пачалі выраб падарункаў да свята Абаронца Айчыны.
28 студзеня ў межах акцыі "Марафон ведаў" у першым класе прайшла класная гадзіна ў форме конкурса малюнкаў "Далёкай вайны салдаты". Малюнкі дзяўчынак адлюстроўвалі медыцынскіх сясцёр, што ратавалі параненых салдат, а хлопчыкі актыўна малявалі баявую тэхніку ў атаках. Прыгадалі экскурсію ў школьны музей, дзе ёсць экспазіцыя, прысвечаная героям Вялікай Айчыннай вайны. Якое шчасце, што ведаем мы аб вайне з кніг, кінафільмаў, фотаздымкаў!
14 студзеня першакласнікі на класнай гадзіне ажыццявілі падарожжа "Вывучай, сваю прафесію выбірай!" Дзеці з цікавасцю вывучалі прэзентацыю " Прафесіі ад А да Я", якая дала магчымасць пазнаёміцца з вельмі рэдкімі прафесіямі, з задавальненнем расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў, расказалі, кім хочуць стаць у будучым.