Новости 9 класс
У час веснавых канікул Кіцун Вікторыя і Маркоўскі Сяргей прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па рускай мове і матэматыцы і занялі 3-я месцы сярод лепшых вучняў раёна. Віншуем пераможцаў!
Закончыўся школьны тур раённых алімпіяд па вучэбных прадметах у 4-м класе. Удзельнікамі алімпіяд былі вучні, якія на працягу 3-х гадоў плённа працавалі над дасканалым вывучэннем беларускай і рускай моў, матэматыкі. Пераможцамі сталі два вучня: Кіцун Вікторыя - па рускай мове, Маркоўскі Сяргей - па матэматыцы.
Вучні чацвёртага класа з задавальненнем прынялі ўдзел у прававым экскурсе "Гістарычныя вехі Беларускай Канстытуцыі". Маркоўскі Сяргей дастойна выступіў ад нашага класа ў камандзе "Знатакі".
Першыя веснавыя дзянькі выдаліся асабліва клапатлівымі для вучняў нашага класа. Ішла падрыхтоўка да свята 8 сакавіка. Дзеці развучвалі вершы і песні, рыхтавалі падарункі самым дарагім і любімым матулям. 7 сакавіка дзеці прынялі актыўны ўдзел у віншавальнай праграме.
Наркаманія- гэта страшэнная "яма", куды трапляюць часцей слабыя, інэртныя, абыякавыя, лянівыя людзі. Таму сёння, на класнай гадзіне мы вучылі адзін аднаго быць мэтанакіраванымі, моцнымі, мець сваю кропку погляду, спрабаваць сябе ў спорце, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захапляцца канструяваннем, чытаннем кніг, ездзіць на веласіпедзе, скейце, роліках і г.д. Класная гадзіна прайшла ў форме калажа "Цікава бавім вольны час", была насычана разважаннямі, доказамі.
23 лютага вучні класа прынялі актыўны ўдзел у віншавальнай святочнай праграме. Трэба адзначыць, што два музычных нумара прадставілі тата і дачка - Перавалава Вікторыя і Перавалаў Уладзімір Уладзіміравіч.
На гэтым тыдні класную гадзіну прысвяцілі Міжнароднаму дню роднай мовы. Правялі яе ў форме кніжнага калейдаскопа "Аб роднай мове, родным слове". У аб'ектыў калейдаскопа папалі кнігі Алены Масла "Жывыя рэчы", Алеся Якімовіча "Хто рукавічку згубіў?" і Міколы Маляўкі "Спадчына". Дзякуючы ім дзеці прыйшлі да высновы, што і на беларускай мове ёсць шмат цікавых твораў, якія ўзбагачаюць не толькі інтэлект чалавека, а і яго адносіны да жыцця.
Подведены итоги конкурса "Журавлик" по русскому языку, который проходил в 2017/2018 учебном году. Два ученика нашего класса Дубанос Никита и Шейко Егор показали неплохие результаты, за которые были награждены свидетельствами и памятными призами.
Сёння распачалася падрыхтоўка да Свята абаронцаў Айчыны. Сваімі рукамі зрабілі татам і гасцям сувеніры, выбралі віншавальныя вершы для развучвання.
6 лютага правялі класную гадзіну ў форме гульні-падарожжа "Каб бяспечна жыць, будзем правілы вучыць". Праходзячы па прыпынках, дзеці склалі памятку "Мы ў бяспецы".
Сёння вучні класа пачалі працу па падрыхтоўцы да конкурса на экалагічную тэму. Пасля бурнага абмеркавання вызначыліся з ідэямі малюнкаў і прыступілі да працы. Праявілі жаданне ўдзельнічаць у конкурсе тры вучаніцы класа: Перавалава Вікторыя, Мышэйка Дарыя і Лухтан Аляксандра. Паглядзім, якая работа стане дастойнай удзелу ў конкурсе.
Чытанне і размова па-беларуску - калі не катастрофа для дзяцей, то блізка да яе. Хоць большасць прадметаў выкладаецца на беларускай мове, але мастацкія кнігі дзеці ўсё роўна выбіраюць рускія. Таму сёння ў нашым класе мы правялі акцыю "Чытаю я, чытаюць мае сябры" з беларускімі мастацкімі творамі. Гэта дазволіла дзецям пашырыць свой слоўнікавы запас беларускімі словамі, пазнаёміцца з рознымі прыёмамі пашырэння поля зроку пры чытанні. А ўсё гэта - дзякуючы беларускім кнігам.
У межах тыдня прафілактыкі алкагалізму ў класе праведзена інтэрактыўная гульня "Дорога к доброму здоровью". Каманды "Вітамінка" і "Вітамін Е" з бадзёрасцю выконвалі прапанаваныя заданні і прыйшлі да высновы, што так вабіць вольны час даволі цікава.
Суботні дзень стаў асабліва радасным для дзяцей, таму што выпала шмат снегу. Катанне на каньках і санках, замалёўкі на снежным покрыве, будаванне снежнай крэпасці - усім знайшоўся занятак па густу!
У межах тыдня прафарыентацыі правялі дзелавую гульню "Свет прафесій". Многія навучэнцы ўжо маюць сур'ёзныя намеры да набыцця пэўных прафесій, але гэта не мяшае знаёміцца з новымі, не самымі распаўсюджанымі. Сёння вучні мелі магчымасць паслухаць меркаванні сваіх аднакласнікаў наконт прафесій, якія могуць падысці ім. Гэта выклікала вялікую зацікаўленасць і дало штуршок да разважанняў.
27 снежня вучні класа спявалі і плясалі ля навагодняй ёлкі разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай. Кожны з іх загадаў ужо навагодні цуд і з нецярпеннем чакае яго здзяйснення.
Нядаўна Шэйка Ягор пабываў на экскурсіі ў горадзе Ліда. Вярнуўшыся з паездкі, ён расказаў аднакласнікам аб Цэнтры бяспекі МНС, аб шклозаводзе і музеі шкла ў п.Бярозаўка.
Напярэдадні Раства Хрыстова і Новага года прынята рабіць добрыя справы. Перавалава Вікторыя, Мышэйка Дарыя, Дубанос Мікіта, Шэйка Ягор прынялі актыўны ўдзел у зборы падарункаў для дзяцей з сацыяльнага прытулка і дзяцей-інвалідаў.
На мінулым тыдні вучні 4-га класа правялі агульнашкольнае мерапрыемства ў форме вечарыны "Краю мой родны, краю мой мілы..." Дзеці расказалі легенду аб паходжанні назвы вёскі Каралін, чыталі вершы, спявалі па-беларуску. Гледачам былі прадстаўлены малюнкі вучняў 4-га класа з пейзажамі роднага краю, якія выкананы ў розных тэхніках. На мерапрыемства была запрошана Паляшчук Ірына Іосіфаўна, якая многа гадоў займаецца вышыўкай. Яна правяла для дзяцей майстар-клас, расказала аб сваіх работах.
Клапатлівымі выдаліся апошнія дзянькі лістапада. Вучні класа занятыя падрыхтоўкай да агульнашкольнага мерапрыемства, прысвечанага Году малой Радзімы. Вывучаем летапіс аграгарадка Каралін, малюем пейзажы, робім фотаздымкі, сустракаемся са старажыламі сяла, развучваем беларускія вершы і песні. Ідэй шмат. Імкнемся рэалізаваць іх як мага лепш у вечарыне "Краю мой родны, краю мой мілы..."