Новости 9 класс
У межах прафілактычнага тыдня класную гадзіну 19 студзеня мы прысвяцілі стварэнню плаката "Мы супраць алкаголю!" Вучні пазнаёміліся з інфармацыяй аб шкодзе алкаголю і выказалі абурэнне наконт п'янства, якое вельмі засмучае дзяцей.
14 студзеня вучні нашага класа прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Рождественская сказка". Адпачынак на свежым паветры прынёс шмат станоўчых эмоцый дзецям.
У межах тыдня профарыентацыі сёння мы правялі конкурс "Аб прафесіях і працалюбстве". Другакласнікі не толькі паказалі веданне шэрагу прафесій, але і пазнаёміліся з яшчэ невядомымі. Пераможцай конкурсу стала Перавалава Вікторыя, набраўшы 14 балаў. Напрыканцы дзеці напісалі аб тым, кім мараць стаць у будучым.
Тры тыдні наш клас рыхтаваў навагодні ранішнік. Складалі і абмяркоўвалі сцэнарый, развучвалі песні, вершы і танцы, рыхтавалі рэквізіт і карнавальныя касцюмы , упрыгожвалі ёлку. 26 снежня мы ажыццявілі задуманае. "Прыгоды ля навагодняй ёлкі" сталі добрым пачаткам доўгачаканых свят, цудаў, падарункаў.
Сёння ўпершыню ў гэтым навучальным годзе мы пабывалі ў басейне. Бура станоўчых эмоцый перапаўняла дзяцей. З вялікім задавальненнем асвойвалі азы плавання Кіцун Вікторыя, Русак Паліна, Дубанос Мікіта, Шэйка Ягор. А Мышэйка Дарыя адчувае сябе ў вадзе "як рыба". Усе з нецярпеннем чакаюць наступнай паездкі.
Дзве вучаніцы нашага класа Перавалава Вікторыя і Мышэйка Дарыя прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу "Прывітанне, свет!" Дзяўчынкі вельмі аддана аднесліся да падрыхтоўкі песен і выдатна выканалі іх. Мышэйка Дарыя будзе прымаць удзел у абласным этапе конкурсу. Перамогі табе, Дашанька!
Колькі радасці дзецям, калі выпадае снег! Катайся на санках, лыжах, ляпі снежную бабу або будуй сапраўдную крэпасць. Вучні другога класа таксама вырашылі правясці вольны час на свежым паветры. Станоўчыя эмоцыі і зарад бадзёрасці паслужаць на карысць здароўя дзяцей!
Вучні нашага класа завяршылі ўпрыгожванне класнага памяшкання да Новага года. Саставілі навагоднюю кампазіцыю "Казачныя жыхары ля елачкі", выразалі і наклеілі шмат сняжынак для афармлення шыбаў на вокнах. Цяпер прыступілі да вырабу навагодніх цацак для ёлкі. Яшчэ адна справа-наш клас адказны за навагодні ранішнік. Таму развучваем вершы, песні, танцы, шыем карнавальныя касцюмы, рыхтуем падарункі.
Цэлы тыдзень чатыры сям'і нашага класа плённа працавалі доўгімі вечарамі над стварэннем казачнага жылля для ўдзелу ў агульнашкольным конкурсе "Казачны домік". У пазаўрочны час у школе дзеці стваралі домік з папернай саломкі. Сёння домікі занялі свае месцы на выставе. Сем'і Кіцун Вікторыі, Русак Паліны, Мышэйка Дарыі і Шэйка Ягора выкарысталі шмат падручных матэрыялаў, фантазіі і ўмельства. Вялікі дзякуй бацькам за падтрымку сваіх дзяцей, за ўдзел у школьным жыцці! У такіх сем'ях невыпадкова вырастаюць таленавітыя дзеці!
Сёння ў другім класе прайшла класная гадзіна ў форме " Падарожжа ў краіну ЭКАНОМІКУ". Вучні з цікавасцю вандравалі па станцыях цяпла, вады і электрычнасці. Другакласнікі засвоілі элементарныя правілы, выконваючы каторыя можна паменшыць плату за свет, газ, воду.
Другакласнікі прадаўжаюць збор макулатуры. На гэтым тыдні рэкорд пабіла сям'я Кіцун, якая здала 36 кілаграмаў макулатуры. Кожны вучань уносіць пасільны ўклад у агульную справу выратавання лясоў.
Хутка бяжыць час. Нядаўнія першакласнікі сталі больш разважлівымі, адказнымі, дапытлівымі, настойлівымі ў дасягненні пастаўленай задачы. На мінулым тыдні адбылося пасвячэнне другакласнікаў у акцябраты. Дзеці з нецярпеннем чакалі гэтай падзеі. З задавальненнем прайшлі пяць прыпынкаў да горада Акцябрацк, далі клятву акцябронка і атрымалі пасведчанні. Спадзяемся, што кожны прыме актыўны ўдзел у справах дружыны і прынясе карысць сваёй школе, краіне.
Выпаў першы сняжок. Для птушак наступіла самая складаная пара з мноствам выпрабаванняў. Каб прыцягнуць увагу да птушак нашай мясцовасці, мы правялі класную гадзіну ў форме конкурсу "Пад увагай пярнатыя сябры". Клас раздзяліўся на дзве каманды. У кожным конкурсе каманды "Арлы" і "Гарадскі верабей" набіралі амаль аднолькавую колькасць балаў. Але перамагла ў выніку каманда "Арлы", набраўшы на адзін бал больш за сваіх сапернікаў у конкурсах "Птушыныя прафесіі" і "З паштовай скрынкі". Пасля конкурсу дзеці атрымалі заданне змайстраваць з падручных матэрыялаў кармушкі для птушак.
Адчуваеце недахоп грашовых сродкаў, а вельмі хочацца набыць новую гульню? Не бяда! Мы падкажам вам выйсце з гэтай сітуацыі. Настольную гульню можна стварыць сваімі рукамі. На гэтым тыдні мы зрабілі два наборы настольнай гульні "Шашкі". Шашальнай дошкай стаў кардон, які мы размецілі і расчарцілі на 64 квадраты. З чорнай паперы, якая рэдка выкарыстоўваецца і застаецца ў наборах з года ў год, мы выразалі 32 квадрата, якія праз адзін наклеілі на кардон. Каб у час гульні дошка не працерлася, пакрылі яе бясколерным лакам. Шашкамі сталі крышкі ад пласцікавых бутэлек. Вось і ўсё! Спатрэбілася не так многа часу, каб вольны час і школьныя перапынкі праходзілі цішэй і з карысцю для вучня.
Две недели ребята активно готовились к празднику "День Матери": готовили подарки, разучивали поздравления, репетировали музыкальные номера, фантазировали над тем, чем удивить своих любимых и дорогих мамочек. 14 октября второклассники приняли активное участие в общешкольном мероприятии, подарили всем присутствующим море положительных эмоций.
На прошлой неделе учащиеся второга класса изучали правила поведения за столом во время приёма пищи. На практике выученные правила применить оказалось не так просто. Мы продолжим работу в этом направлении.
Как вести себя за столом
1. Когда ешь, не откусывай сразу больших кусков - это некрасиво.
2. Не разговаривай с полным ртом. Если тебе задали вопрос, сначала проглоти пищу, а потом ответь.
3. Во время еды не прихлебывай громко, не дуй на слишком горячее блюдо, не стучи ложкой по тарелке. Старайся есть беззвучно.
4. Жареную или вареную птицу надо брать с тарелки вилкой, отрезая небольшими кусочками, а когда отрезать будет уже трудно, можно взять пальцами косточку и обглодать.
5. Косточки из рыбы тоже можно вынимать вилкой и пальцами. Но пальцы при этом не облизывают, а вытирают салфеткой.
6. Гарнир - овощи, картошку, макароны – набирай на вилку с помощью корочки хлеба.
7. Косточки от компота не выплевывай прямо на блюдце. Поднеси ложку ко рту, выплюнь на нее косточку и положи на блюдце.
8. Если тебе нужно что-нибудь достать, не тянись через весь стол, а вежливо попроси передать.
9. Из общего блюда бери крайний кусок, не выбирая. Ведь взяв кусок получше, ты оставляешь соседу кусок похуже, а это невежливо.
10. Не подбирай хлебом остатки соуса с тарелки. Не допивай прямо с блюдца сок от компота.
11. Окончив еду, ложку не облизывай.
12. Не ставь без разрешения свою грязную тарелку на грязную тарелку соседа без его разрешения и не отодвигай свою грязную посуду. в его сторону.
13. Не сиди боком к столу или положив ногу на ногу - это некрасиво и невежливо.
14. Не катай шариков из хлеба, не кроши его зря, доедай все корки (они, кстати, полезнее мякиша). Помни всегда, сколько людей трудилось, чтобы вырастить и убрать урожай и испечь хлеб. Не забывай также, что для миллионов ребят на земле крошка хлеба еще драгоценность!
У другім класе стартавала акцыя "Здай макулатуру- захавай дрэва!" Намаганнямі Шэйка Ягора і Лухтан Аляксандры сабрана 12кг 500г макулатуры. Так трымаць!
Ад тага, як пачнеш дзень, залежыць наколькі плённа яго правядзеш. Некалькі нескладаных практыкаванняў зранку дазваляюць зарадзіць арганізм бадзёрасцю і энергіяй, абуджаюць ініцыятыву дзіцяці. Гэта разумеюць навучэнцы нашага класа. Таму на адной з класных гадзін мы развучылі комплекс ранішняй зарадкі.
12 верасня па прадмету "Чалавек і свет" прайшоў урок на тэму "Паветра. Значэнне і ўласцівасці паветра".
Другакласнікі на пэўны час сталі даследчыкамі. Праводзячы эксперыменты, назіранні, фіксуючы іх вынікі і тлумачачы прычынна- следчыя сувязі, вучням удалося высветліць уласцівасці паветра і яго значэнне для жыцця на Зямлі. Яны змаглі адказаць на цікавыя пытанні: "Якую "вопратку" мае наша Зямля?", "Чаму сонечнае святло свабодна пранікае на зямную паверхню?", "Чаму шары і мячыкі напаўняюць паветрам?".
Даволі насычаным атрымаўся першы школьны дзень. Прынялі ўдзел святочнай лінейцы. Асабліва былі рады сустрэчы са сваімі сябрамі-першакласнікамі. Усклалі кветкі ля помніка загінуўшым воінам. Першы ўрок па тэме "Нам мір завешчана берагчы" дапамог абудзіць спагаду, узаемаразуменне, дабрыню, каб узаемаадносіны ў класе ў новым навучальным годзе сталі на прыступку лепшымі за папярэднія. Усе прыйшлі да высновы, што мір у краіне пачынаецца з міру ў сям'і, класе. Завяршыў школьны дзень класны сход, дзе былі абмеркаваны самыя важныя арганізацыйныя пытанні.