Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 9 класс

Прадаўжаецца акцыя "Здай макулатуру- захавай дрэва!" Вучань нашага класа Маркоўскі Сяргей сабраў 17,5 кілаграмаў макулатуры, чым унёс свой пасільны ўклад у ахову прыроды.

7 февраля 2018 в 21:51 | Шейко М. Н. | нет комментариев

На гэтым тыдні правялі класную гадзіну ў форме круглага стала "Умейце ўсім страхам у твар рассмяяцца...". Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня культуры бяспечнай жыццядзейнасці. Гэта дазволіла не толькі абмеркаваць розныя нестандартныя сітуацыі, але і паўтарыць нумары тэлефонаў экстрэннай дапамогі.

6 февраля 2018 в 21:24 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Сёння ў класе прайшла класная гадзіна ў форме прэзентацыі "Свет захапленняў маёй сям'і". Кожны з дзяцей расказаў, як праводзіць вольны час з бацькамі, сёстрамі і братамі. Дзеці мелі магчымасць павучыцца адзін у аднаго як хутка складаць пазлы, будаваць незвычайныя фігуры з дэталей ЛЕГА, вызначыць лепшага іграка ў шашкі.

29 января 2018 в 17:51 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Інфармацыйная гадзіна сёння прайшла ў форме інфарм - дайджэста "Навіны адным радком". Чырвонай ніццю сярод іншых тэм прайшла бяспека ў зімовы час. Матэрыялы газет і часопісаў дапамаглі яшчэ раз прыгадаць правілы паводзін на дарозе, лёдзе, неабходнасць нашэння флікераў, цёплай вопраткі.

23 января 2018 в 19:16 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Сёння ў межах Тыдня прафілактыкі алкагалізму ў класе прайшла класная гадзіна ў форме інтэлектуальнай гульні "Слабое звяно". Вучні даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб шкодзе ўжывання алкаголю, наркотыкаў, нікатыну. Вучні зрабілі для сябе выснову: паколькі ад ужывання алкаголю, нікатыну і наркотыкаў развіваецца ўстойлівая залежнасць, значыць ні ў якім разе нельга нават спрабаваць гэтыя рэчы - нічога прывабнага ў іх няма! Пераможцай гульні стала Кіцун Вікторыя. Толькі адзін бал аддзяліў ад перамогі Шэйка Ягора, два бала - Перавалаву Вікторыю.

22 января 2018 в 19:50 | Шейко М. Н. | нет комментариев

На гэтым тыдні вучні класа даведаліся шмат цікавага дзякуючы інтэрактыўнай гульні "Прыказка - усім справам дапаможніца". Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня прафарыентацыі.

12 января 2018 в 15:29 | Шейко М. Н. | нет комментариев

21 снежня ў нашай школе прайшла дабрачынная ярмарка. Два вучні нашага класа Мышэйка Дарыя і Шэйка Ягор выручылі 3,75 рублёў, якія пайшлі на закупку падарункаў для дзяцей-сірот.

25 декабря 2017 в 17:53 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Перад пачаткам працы школьнага аздараўленчага лагера вучні класа вырашылі адрамантаваць і прывесці ў парадак настольныя гульні. Дзеці атрымалі асалоду ад працы.

20 декабря 2017 в 20:02 | Шейко М. Н. | нет комментариев

8 снежня ў межах Тыдня пачатковых класаў адбылося спарныўнае спаборніцтва "Адпачываем разам з бацькамі". У турнірах па шашках і дарцы прынялі ўдзел Мышэйка Леся Леанідаўна, Кіцун Любоў Аляксандраўна, Маркоўскі Аляксандр Іванавіч. Сумесны адпачынак разам з бацькамі выклікаў масу станоўчых эмоцый як у бацькоў, так і ў дзяцей.

10 декабря 2017 в 11:23 | Шейко М. Н. | нет комментариев

В рамках Недели начальных классов 6 декабря прошёл День русского языка.
Учащиеся освоили новые игры " Пять вопросов, чтобы угадать", "Снежный ком", приняли участие в викторине " Словесные портреты", стали участниками брейн-ринга "Великий, могучий русский язык".
Проведён конкурс на лучшую образцовую тетрадь по русскому языку, победителями которого стали Алехнович Анастасия, Иголко Милана, Кречко Ульяна, Качук Ксения, Кицун Виктория и Иголко Дмитрий.
Олимпиада выявила знатока русского языка. Им стала ученица 3-го класса Кицун Виктория.
Все победители и самые активные участники награждены грамотами.

6 декабря 2017 в 17:58 | Шейко М. Н. | нет комментариев

З мэтай удасканалення атрыманых на ўроках ведаў, раскрыцця здольнасцей вучняў, абуджэння цікавасці да вывучэння рускай мовы з 27 лістапада па 1 снежня ў 3 класе праходзіў Тыдзень рускай мовы. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у выкананні творчага задання "Гісторыя фразеалагізма", у алімпіядзе па рускай мове, у разгадванні рэбусаў і розных гульнях. Пераможцы і самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі граматы.

5 декабря 2017 в 17:15 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Для ўпрыгожвання школы да навагодніх свят вучні нашага класа вырашылі зрабіць Дзеда Мароза. Да таго ж шыбы класа аздобілі сняжынкамі і сімвалам года - сабакам. У фае пачатковых класаў размясцілі вясёлага снегавіка. Адразу стварыўся святочны настрой.

28 ноября 2017 в 20:40 | Шейко М. Н. | нет комментариев

З мэтай знаёмства з прафесіяй прадаўца вучні класа ажыццявілі экскурсію ў магазін аг.Каралін. Работнікі магазіна паказалі і расказалі шмат цікавага аб сваёй прафесіі, навучальных установах, дзе можна набыць прафесію тавараведа, прадаўца.

27 ноября 2017 в 20:20 | Шейко М. Н. | нет комментариев

У сувязі з павелічэннем цёмнага часу сутак з навучэнцамі і іх бацькамі праведзены чарговыя гутаркі аб неабходнасці светаадбівальных элементаў як на вопратцы, так і на рукзаках. Як вынік - усе вучні нашага класа носяць флікеры. Праведзены навучальны занятак аб правілах руху па дарозе ў цёмны час сутак.

22 ноября 2017 в 18:55 | Шейко М. Н. | нет комментариев

26 кастрычніка ў нашай школе праходзіў конкурс "Міс Восень 2017". Прадстаўніца ад нашага класа - Мышэйка Дарыя, самая юная ўдзельніца, стала пераможцай конкурсу.Віншуем!

28 октября 2017 в 19:37 | Шейко М. Н. | нет комментариев

21 кастрычніка вучаніца нашага класа Кіцун Вікторыя прыняла ўдзел у раённым бліцтурніры "Кнігі-юбіляры 2017 года". Дзяўчынка вельмі любіць чытаць, таму з вялікім задавальненнем рыхтавалася да спаборніцтва.

22 октября 2017 в 18:10 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Да Дня Маці вучні нашага класа падрыхтавалі вырабы, створаныя сваімі рукамі, музычныя і паэтычныя нумары. Кожны сваёй любай, адзінай у свеце матульцы сказаў самыя шчырыя словы ўдзячнасці за бяссонныя ночкі, паўсядзённыя клопаты, ласку і ўважлівасць, цярпенне і паразуменне.

17 октября 2017 в 17:53 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Подведены итоги викторины по произведению Н.Носова "Незнайка на Луне". Прочесть всю книгу хватило силы воли двум учащимся нашего класса - Марковскому Сегрею и Шейко Егору. Наибольшее количество правильных ответов в викторине дал Шейко Егор, поэтому стал победителем. За усердие и стремление к чтению ребята награждены почётными грамотами и призами.

12 октября 2017 в 17:36 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Напярэдадні Дня настаўніка вучань нашага класа Шэйка Ягор наведаў былую настаўніцу Каралінскай сярэдняй школы Крокас Ніну Аляксандраўну, каб сказаць шчырыя словы падзякі за доўгія гады нялёгкай працы з дзецьмі, пажадаць моцнага здароўя і натхнення.

8 октября 2017 в 16:05 | Шейко М. Н. | нет комментариев

У межах акцыі "Здай макулатуру - захавай дрэва!" два вучні нашай школы Мышэйка Дарыя і Шэйка Ягор сабралі 25,5 кілаграмаў макулатуры. Так трымаць!

24 сентября 2017 в 19:56 | Шейко М. Н. | нет комментариев