Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 9 класс

24 кастрычніка правялі конкурс "Фотарэпартаж аб маёй сям'і". Трое вучняў расказалі пра сваю сям'ю з дапамогай прэзентацый. Самай творчай была прызнана работа Дубаноса Мікіты.
Астатнія дзеці падрыхтавалі шмат фотаздымкаў, каб падрабязна расказаць аб усіх членах сям'і. Конкурс паказаў, што дзеці добра ведаюць сваякоў, іх заняткі, захапленні.

25 октября 2018 в 17:24 | Шейко М. Н. | нет комментариев

У межах Тыдня прафілактыкі процівапраўных дзеянняў сёння на класнай гадзіне вучням класа было прапанавана адлюстраваць у малюнках тыя процівапраўныя дзеянні, якія можна назіраць у школе. Аказалася, што кожны заўважае такое за іншымі, але далёка не ўсе бачаць свае хібы.

17 октября 2018 в 19:35 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Вучань нашага класа Маркоўскі Сяргей заняў 3-е месца сярод вучняў Зэльвенскага раёна ў спаборніцтве "Магістр лічэння-2018". Віншуем з перамогай! Хочацца верыць, што плённая праца над вывучэннем матэматыкі прынясе Сяргею яшчэ шмат перамог!

17 октября 2018 в 19:29 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню мам.

17 октября 2018 в 19:20 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Напярэдадні Дня настаўніка актыў класа наведаў Мікуцік Святлану Мікалаеўну, каб павіншаваць з надыходзячым святам. Вучні расказалі вершы, падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, пачаставалі крамянымі яблыкамі.

9 октября 2018 в 16:14 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Каб тэрыторыя школы выглядала добраўпарадкаванай, вучні нашага класа перыядычна выходзяць папрацаваць: сабраць апалыя галінкі і жалуды, прапалоць клумбу, сабраць насенне з кветак. Працаваць разам - гэта здорава!

25 сентября 2018 в 16:15 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Паважаныя бацькі! 21 верасня ў 14.00 адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход. Сардэчна запрашаем да супрацоўніцтва!

16 сентября 2018 в 18:41 | Шейко М. Н. | нет комментариев

На першай у гэтым навучальным годзе лінейцы тром вучням нашага класа Маркоўскаму Сяргею, Дубаносу Мікіце і Шэйка Ягору былі ўручаны граматы і каштоўныя прызы за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе "Буслік". Прыемна, што Шэйка Ягор заняў першае месца ў раёне з 23 удзельнікаў конкурсу. Так трымаць!

4 сентября 2018 в 20:31 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Першага верасня ўсе вучні нашага класа здаровыя і адпачыўшыя прыйшлі на лінейку, прысвечаную Дню ведаў. Прыемна, што на лінейку з'явіліся і бацькі чацвёртакласнікаў, з якімі праведзены бацькоўскі сход па самых актуальных пытаннях школьнага жыцця. Вучні прынялі актыўны ўдзел у правядзенні першага ўрока "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...", які прайшоў у форме калейдаскопа "Сем цудаў Зэльвеншчыны".

2 сентября 2018 в 15:33 | Шейко М. Н. | нет комментариев

31 мая учащиеся нашего класса посетили усадьбу-музей "Старая Весь" д.Вороничи. Ребята с большим интересом слушали хозяина, который рассказывал о профессии пчеловода- пасечника, показывал коллекции бабочек и других насекомых.

З вялікім нецярпеннем чакалі дзеці дня, калі адправімся ў паход ва ўрочышча Хвайна, што знаходзіцца на тэрыторыі Каралінскага сельсавета. Гаючае паветра хваёвага бору, раслінны і жывёльны свет сваёй мясцовасці, магчымасць уволю нагуляцца, пазагараць пакінулі ў дзяцей станоўчыя эмоцыі.

Вучаніца нашага класа Кіцун Вікторыя прыняла ўдзел у конкурсе чытальнікаў "Жывая класіка: маёй Радзіме прысвячаецца". Нядаўна стала вядома, што ў сваёй узроставай групе наша Віка заняла першае месца. Стараннасць і поўная аддача пры падрыхтоўцы і ў час выступлення прынеслі ёй перамогу. Віншуем!

З наступленнем вясны ў трэцякласнікаў пачаліся клопаты па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі. На гэтым тыдні прыбралі замацаваную за класам клумбу.

15 апреля 2018 в 19:36 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Сегодня учащиеся третьего класса имели возможность углубить свои знания в области правил дорожного движения. Ведь именно на дороге случается большинство травм. Интерактивная игра "Знатоки дорожного движения" подсказала ребятам много интересного из истории слов, дорожных знаков, правил дорожного движения.

9 апреля 2018 в 17:54 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Нелегко наладить доброжелательные отношения в классе, если большинство детей по характеру лидеры. Над этой проблемой мы работаем уже третий год. Положительные изменения есть, но всё же ... Поэтому 2 апреля прошёл классный час в форме познавательной программы "Дорогою добра". Большой интерес вызвал у детей тест "Добрый ли ты?". Некоторых ребят он заставил здорово призадуматься. Классный час закончился кругом дружбы и добра.

3 апреля 2018 в 19:10 | Шейко М. Н. | нет комментариев

На гэтым тыдні ў класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Хатынь - боль у сэрцы". Спачуванне, абурэнне, непаразуменне, боль - такія пачуцці выклікала ў дзяцей інфармацыя аб зажыва спаленых фашыстамі вёсках, аб карніках часоў Вялікай Айчыннай вайны.

23 марта 2018 в 20:01 | Шейко М. Н. | нет комментариев

На гэтым тыдні прайшла класная гадзіна на тэму "Як прызнацца ў сваёй памылцы?" Кожны чалавек робіць шмат памылак. Аднак, адныя іх прызнаюць, а другія і слухаць не хочуць. Таму першы крок- прызнаць сваю памылку, а пасля - яе выправіць. Вучні разгледзелі некалькі сітуацый з літаратурных твораў, прааналізавалі прыказкі , абмеркавалі памылкі з асабістага жыцця, вучыліся знаходзіць выйсце з няпростых сітуацый.

13 марта 2018 в 18:34 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Напярэдадні 8 сакавіка мы вырашылі класную гадзіну правесці ў форме конкурснай праграмы "Не жаночая справа". Хлопчыкі трымалі сапраўдны экзамен, даказваючы, што для іх няма нічога немагчымага. Купіць прадукты ў супермаркеце, прышыць гузікі, разгадаць загадкі пра кветкі, праявіць кемлівасць і хуткасць рэакцыі, адказваючы на пытанні - такія заданні нічуць не спалохалі нашых хлопчыкаў. Дзяўчынкі з азартам "хварэлі" за вынікі хлапчукоў, імкнуліся дапамагчы. Перамогу атрымаў Маркоўскі Сяргей, набраўшы вялікую колькасць балаў, дзякуючы хуткасці рэакцыі і кемлівасці. Дзяўчынкі таксама атрымалі заданні: да серады ім неабходна выканаць два тэста (модны і кулінарны). За два дні яны могуць даведацца шмат цікавага ў пошуках адказаў на тэставыя пытанні. З нецярпеннем чакаем 7 сакавіка!

5 марта 2018 в 19:33 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Сёння ў межах Тыдня па прафілактыцы наркаманіі ў нашым класе прайшла інтэлектуальная гульня "Мы за здаровы лад жыцця!" Вучні яшчэ раз прыгадалі асноўныя прынцыпы падтрымання арганізма чалавека ў выдатным стане. Пераможцай гульні стала Мышэйка Дарыя - лепшая знаўца сакрэтаў здароўя.

26 февраля 2018 в 18:45 | Шейко М. Н. | нет комментариев

Хутка наступіць вясна, а з ёю і самае пяшчотнае свята для жанчын 8 сакавіка. Вучні 3-га класа пачалі рыхтаваць падарункі сваім матулям загадзя.

19 февраля 2018 в 18:07 | Шейко М. Н. | нет комментариев