Новости 9 класс
Вучні першага класа прынялі атыўны ўдзел у ранішніку "Навагоднія цуды". Кожны вучань вывучыў верш у абарону свайго касцюма і расказаў яго Дзядулі Марозу. Дзяўчынкі-сняжынкі парадавалі ўсіх прысутных цудоўным танцам. Навагодняя песня ў выкананні Кіцун Вікторыі не пакінула раўнадушнымі ніводнага.
Першакласнікі з нецярпеннем чакаюць навагодняе свята. Кожны дзень вучаць святочныя вершы для Дзеда Мароза. Вечарамі з матулямі прыбіраюць карнавальныя касцюмы. А сёння гуртам прыбіралі елачку ў школе. З якім гонарам дзеткі ўпрыгожвалі елку цацкамі, якія зрабілі сваімі рукамі!
Сёння збылася даўняя мара першакласнікаў- наведалі басейн в. Бародзічы. Шквал эмоцый перапаўнялі дзяцей. Не паспелі вярнуцца з плавання, а ўжо мараць пра наступны панядзелак! Напярэдадні Новага года такі падарунак дзецям прыйшоўся даспадобы. Вялікі дзякуй адміністрацыі дзіцячага сада-школы в. Бародзічы за магчымасць умацоўваць здароўе праз заняткі плаваннем!
30 лістапада ў першым класе прайшло інфармаванне "Падарожжа па карце і глобусе". Дзеці з цікавасцю падарожнічалі па глобусе і карце, шчыра дзівіліся памерам нашай Беларусі. Добрым падспор'ем на гэтым занятку стаў падарунак прэзідэнта- кніга " Беларусь- наша Радзіма".
26 лістапада ў школе прайшло свята "Залатая чараўніца восень". Навучэнцы 1 класа і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і падрыхтоўцы свята. Вынік не заставіў сябе чакаць: першы клас атрымаў дыпломы ў трох намінацыях: "Музыкальная капель", "Асенні вернісаж", "Прэзентацыя садавіны і агародніны". Да таго ж асабістымі дыпломамі ўзнагароджаны Русак Паліна- за выкананне песні "Добрай раніцы, кошка", Шэйка Ягор- за прэзентацыю фотаздымкаў "Восень па-каралінскі". Журы адзначыла артыстызм і творчы патэнцыял вучняў класа.
14 лістапада вучні першага класа прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Кіцун Вікторыя, Перавалава Вікторыя, Мышэйка Дар'я і Шэйка Ягор прыклалі ўсе намаганні, каб прынесці сваёй камандзе заветныя балы. Самае галоўнае- кожны з дзяцей атрымаў зарад бадзёрасці, моцы і добрага настрою.
5 лістапада ў першым класе прайшла класная гадзіна "Падарожжа ў краіну дарожных знакаў". Дзеці вывучалі дарожныя знакі, паўтаралі правілы дарожнага руху, усвядомілі неабходнасць нашэння флікераў. Напрыканцы падарожжа кожны першакласнік атрымаў флікер ад арганізатараў праекта "Першакласнік, стань заметным пешаходам!" ад кампаніі "Чупа Чупс" у Беларусі. Вялікі дзякуй за цудоўныя сувеніры!
У межах Марафона ведаў вучні 1 класа наведалі школьны музей. Экскурсію правяла настаўнік гісторыі Крэчка А.І.. Цікавасць у першакласнікаў выклікалі экспазіцыі "Сем цудаў зямлі каралінскай" і "Людзі зямлі каралінскай". Хлопчыкі з захапленнем слухалі аб Вялікай Айчыннай вайне, а дзяўчынак прывабілі гаспадарчыя прылады сялян.
У кастрычніку першакласнікі і іх бацькі плённа працавалі над складаннем радаводаў, афармленнем сямейных газет. На класных гадзінах і ў пазаўрочны час дзеці з захапленнем расказвалі аб сваіх сваяках. іх знятках, традыцыях сям'і. З прадстаўленых сямейных газет асабліва вызначаюцца работы сямей Перавалавай Вікторыі, Шэйка Ягора і Кіцун Вікторыі.