Новости 11 класс
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у агітбрыгадзе "Ведай правілы дарожнага руху, як табліцу множання". У час мерапрыемства была паказана казка, у якой спрачаліся дарожныя знакі і што з гэтага выйшла. Вучні ў займальнай форме і з дапамогай песень даказалі іншым, што неабходна ведаць дарожную азбуку.
З мэтай пашырэння ведаў аб беларускай нацыянальнай спадчыне, выхавання ў вучняў любові да радзімы і гонару за славутых суайчыннікаў ў класе праведзена культуралагічная віктарына “Вандроўка па родным краі”. У ходзе“вандроўкі” вучні паказалі сваю эрудыцыю пра прыроду Беларусі, гістарычныя мясціны і зімкі сваёй краіны, успомнілі імёны знакамітых людзей і іх род дзейнасці.
Сёння спаўняецца роўна 75 гадоў, як фашысцкія карнікі спалілі разам з людзьмі невялікую лясную вёсачку Хатынь пад Лагойскам. 26 хат, 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей. Колькі б гадоў ні мінула, 22 сакавіка будзе чорнай датай у гісторыі Беларусі, бо Хатынь - гэта чалавечы боль, сабраны тут з усіх беларускіх вёсак, спаленых разам з жыхарамі, і гэтага забыць нельга...
Да гэтай жалобнай даты у класе падрыхтавана і праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна:“Хатынь: помнім!”, у рамках якой арганізавана завочная экскурсія па мемарыяльным комплексе, выстава кніг беларускіх аўтараў аб трагедыі вёскі, аб мінулай вайне.
15 сакавіка ўся наша краіна адзначае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень вучні класа правялі агульнашкольнае тэматычнае інфармаванне "Чалавек і закон", прымеркаванае да гэтай даты. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Канстытуцыі РБ, яе структурай, асноўнымі правамі і свабодамі чалавека, якія вызначаюць прававы статус грамадзяніна як свабоднай асобы. Таксама паўдзельнічалі ў прававой гульні.
У рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі у класе праведзена класная гадзіна на тэму "Наркаманія - што гэта...".
Задачы мерапрыемства: - паказаць негатыўны ўплыў наркаманіі на здароўе чалавека;
- паказать актуальносць і значнасць праблемы наркаманіі як для пэўнай асобы, так і для грамадства;
- выхоўваць у дзяцей негатыўныя адносіны да шкодных звычак і актыўную жыццёвую пазіцыю.
У ходзе мерапрыемства вучні прыводзілі прыказкі пра здароўе, працавалі над тэстам "Закончы сказ", давалі ацэнку некаторым развагам па дадзенай тэме, праглядзелі прэзентацыю "Наркотыкі - шлях у нікуды!", выказалі свае адносіны да ўзнятай праблемы.
Матчына мова!
Слова і гукі твае чароўныя –
Спадчына наша галоўная,
Будучыні аснова.
Мікола МАЛЯЎКА.
У кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.
У гэты дзень вучні класа таксама далучыліся да роднага слова. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтай даты, чыталі свае любімыя вершы на беларускай мове, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Масленіцы ў аг.Каралін. Разам з работнікамі і гасцямі свята ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, "заклікалі Вясну" і "спальвалі Зіму".
У рамках акцыі "Дапамога помнікам" вучні класа выйшлі на ачыстку ад снегу дарожак, якія вядуць да помніка ў аг.Каралін.
У рамках Тыдня прафілактыкі алкагалізму ў класе быў праведзены ўрок здароўя "Дзеткі ў піўной клетцы" з мэтай паказаць шкодны ўплыў піва на дзіцячы арганізм; выхоўваць ў падлеткаў адмоўныя адносіны да алкагольных напіткаў.
У госці да Ляснога гаспадара наведаліся вучні класа на мінулыя выхадныя. Сустракалі рабят казачныя героі, якія правялі розныя конкурсы і гульні. Усе разам вадзілі карагод каля навагодняй ёлкі. На свяце гучалі песні, Дзеці прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Добрае сэрца". Радасны настрой і бадзёрасць яшчэ доўга панавалі сярод дзяцей.
У рамках Тыдня прававых ведаў у класе праведзена прававая гульня "Дрэва будучыні". У ходзе гульні быў выяўлены ўзровень ведаў удзельнікаў у рамках права і ўменне прымяняць гэтыя веды ў рэальных сітуацыях, што былі прапанаваны рабятам.
Таксама звярталася ўвага навучэнцаў на пэўныя артыкулы Закону Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці" і "Усеагульнай дэкларацыі правоў дзіцяці".
Весела і з карысцю прайшоў Дзень здароўя 9 снежня. Вучні класа ўдзельнічалі ў зборнай камандзе па валейболе. На гульну запрашаліся бацькі. Шчыры дзякуй Дзеравянік Любові Уладзіміраўне за ўдзел у спаборніцтвах!
Вучні 5 класа дапамаглі ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства "У госці да казак", якое прайшло ў рамках Тыдня пачатковых класаў
Имена даются не случайно…
В них простая маленькая тайна.
Дорожите именем своим!
В.Агапова
2 снежня было праведзена мерапрыемства шостага школьнага дня "Што ў імені табе маім?" з мэтай пашырэння пазнавальных інтарэсаў вучняў, знаёмства з тлумачэннем значэння некаторых імён, з мінулым і сучасным імём, якія даюцца дзіцяці пры нараджэнні,
У 5 класе 30 лістапада прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна "Што трэба ведаць пра ВІЧ/СНІД" з мэтай выяўлення ўзроўню інфарміраванасці вучняў па праблеме распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і магчымасцях прадухілення інфіцыравання.
27 лістапада адбылася экскурсія вучняў 5 класа ў ААКДД аг.Каралін. Работнікі ўстановы пазнаёмілі рабят з выставай, якая наладжана ва ўстанове.
Бібліятэкар расказала пра знакамітага земляка акадэміка АН БССР А.Р.Жэбрака. На прыканцы мерапрыемства Данільчык Надзея, якая наведвае музычную школу, выканала для ўсіх кампазіцыю на піяніна.
Вучні класа падрыхтавалі і правялі гульню "Падарожжа ў Краіну здароўя", прысвечаную прафілактыцы табакакурэння. У конкурсах прымалі ўдзел як вучні школы, так і настаўнікі. Пасля падвядзення вынікаў, пераможцы гульні былі ўзнагароджаны прызамі.
Вучні 5 класа прынялі ўдзел правядзенні акцыі "Цыгарэна - не цукерка", якая была арганізавана Зэльвенскім РАНС для жыхароў аг.Каралін.
"Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць. Вырастайце вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу..." К.Чорны
Прыгожае гэта слова - дружба! Дружыць - значыць давяраць адзін аднаму, быць у блізкіх адносінах, дзяліцца радасцю, думкамі, марамі, а ў цяжкую хвіліну прыйсці на дапамогу сябру.
Паразважаць над тэмай паспрабавалі вучні 5 класа ў ходзе гульні "Два караблі"
Цікава і з карысцю прайшоў дзень, калі ў час восеньскіх канікул вучні 5 класа наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва. У выставачнай зале пазнаёміліся з экспазіцыяй "Арт-фармат". Метадысты Цэнтра правялі з вучнямі майстар-клас па вырабу цацкі са скуры, гульню "Угадай мелодыю". Аб тым, што ўбачылі і чаму навучыліся, дзеці абяцалі расказаць малодшым сябрам.