Новости 11 класс
23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл — наша агульнае свята, свята людзей, якія любяць сваю Радзіму і гатовы ўсімі даступнымі сродкамі абараняць яе. Вытокі свята трэба шукаць у далёкім 1918 годзе, калі была створана Чырвоная Армія, калі яе байцы атрымалі першыя перамогі.
Напярэдадні свята вучні класа падрыхтавалі сувеніры для сваіх татаў і ўручаць іх ў час святочнага мерапрыемства.
Открываю страницы афганской войны,
Где желтеют бумаги и строки:
Ведь уроки, которые извлечены,
Прояснились не в скорые сроки...
У класе праведзены вусны часопіс "Салдатамі не нараджаюцца", прысвечаны 30-годдзю са дня вываду савецкіх войск з Афганістана. У час мерапрыемства вучні даведаліся аб героях-земляках афганскай вайны, наведалі выставу малюнкаў "Афганістан вачыма дзяцей", пазнаёміліся з творамі беларускай літаратуры, якія знаёмяць з падзеямі тых цяжкіх гадоў.
У рамках Тыдзня культуры бяспечных паводзін, з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення адказных адносін да свайго здароўя, а таксама садзейнічання ў набыцці ведаў бяспечных паводзін, у класе прайшла гутарка "Анёл-ахоўнік".
Праблема алкагалізму – адна з самых надзённых у нашым грамадстве. Маладыя людзі асабліва схільныя шкодным наступствам злоўжывання алкаголем, бо малады неакрэплы арганізм прывыкае хутчэй да гэтай згубнай звычкі.
Менавіта пад уздзеяннем алкаголю падлеткі здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы.
Гэтая праблема падштурхнула да правядзення ўрока здароўя "Алкаголь і асоба" ў 6 класе, якое прайшло ў рамках Тыдня прафілактыкі алкагалізму. Асноўнымі задачамі выхаваўчага мерапрыемства з'яўляліся прапаганда здаровага ладу жыцця і інфармаванне дзяцей аб шкодных наступствах ужывання алкаголю.
У чарговы раз вучні класа сабраліся ў шосты школьны дзень, каб правесці час разам. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню снегу. Спадзяемся, што сняжынка, якую выканалі на снезе вучні, і прыемныя ўражанні аб сустрэчы запомняцца надоўга!
"Навіны ствараюць гісторыю" - пад такой назвай прайшло тэматычнае інфармаванне, прысвечанае 100-годдзю са дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР - цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё ХХ стагоддзе і стала фундаментам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Вучні пазнаёміліся з перадгісторыяй і асноўнымі вехамі жыцця краіны.
У здаровым целе - здаровы дух! З гэтым меркаваннем поўнасцю згодны класны кіраўнік і вучні класа.
12 студзеня 2019 года цікава і карысна для здароўя мы правялі час на свежым паветры: каталіся на каньках і лыжах, прынялі ўдзел у фотоконкурсе "Зімовыя фарбы Гродзеншчыны".
У рамках Тыдня па прафарыентацыі ў класе прайшло мерапрыемства "Такія розныя і патрэбныя прафесіі".
Великая радость - работа,
В полях, за станком, за столом!
Работай до жаркого пота,
Работай без лишнего счета, -
Все счастье земли - за трудом! (В.Брюсов)
Пошук прафесійнага шляху - справа адказная. І рыхтаваць сябе трэба свядома ўжо з падлеткавага ўзросту. Кожны з прысутных выказаў свой пункт погляду. Аднак, з гэтай думкай у канцы мерапрыемства пагадзіліся амаль усе вучні класа
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у правядзенні навагодняга ранішніка "Наш дзіўны Новы год". Снягурка, Баба Яга і Лесавік - асноўныя героі свята - прынеслі нямала радасці малодшым школьнікам і гасцям.
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды", папоўніўшы гэтым самым капілку добрых спраў праекта "Нашы дзеці". У ходзе акцыі былі набыты канцэлярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці. Падарункі будуць перададзены дзецям, якія знажодзяцца ў сацыяльных установах г.п. Зэльва.
У рамках Тыдня прававых ведаў у класе прайшла гульня "Наша будучыня". Вучні яшчэ раз успомнілі правы і паразважалі над сваімі абавязкамі, згадзіліся з думкай, што гэтыя два паняцці заўсёды крочаць пабач. З цікавасцю паўдзельнічалі ў конкурсах "Маю права і не толькі", "Жыццё з правамі і без", "Правы чалавека ў песнях". Адказалі на пытанні віктарыны "Твае правы і казачная краіна". У канцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што карыстаючыся сваімі правамі, трэба паважаць правы іншых людзей!
Сёння вучні класа Маркоўскі Дзмітрый і Мурашка Уладзіслаў у складзе зборнай каманды раёна накіраваліся для ўдзелу ў дзіцяча-юнацкай гандбольнай лізе «ZUBRCUP» у г. Оршу Віцебскай вобласці. Пажадаем хлопчыкам поспехаў і чакаем іх з перамогай!
У рамках Тыдня прафілактыкі дысцыплінарных правапарушэнняў у класе праведена гульня "Я грамадзянінам быць павінен". У ходзе гульні вучні замацоўвалі свае прававыя веды, фарміравалі прававую культуру, аргументавалі свой пункт погляду па дадзенай тэме. Калектыў размеркаваўся на дзве каманды: "Знатакі" і "Абаронцы". З невялікай перавагай у гульні перамагла каманда "Абаронцы".
Напярэдадні Дня настаўніка вучні класа наведалі ветэранаў педагагічнай праца, павіншавалі іх з прафесійным святам і ўручылі сувеніры.
1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень пажылых людзей. У многіх народаў ёсць казкі аб мудрасці пажылых людзей. Ёсць яна і ў нас - гэта казка "Нямоглы бацька". Такая гісторыя вучыць, што старасць трэба паважаць і цаніць. Старэйшае пакаленне можа падзяліцца багатым жыццёвым вопытам і ведамі...
Вучні класа вырабілі віншавальныя паштоўкі, уручылі іх ветэранам працы, пажадаўшы моцнага здароўя, даўгалеццяі і дабрабыту.
Весела і карысна прайшоў Дзень здароўя ў першы шосты школьны дзень новага навучальнага года. Вынікі паказалі, што вучні сябруюць з фізічнай культурай. Лепшым на дыстанцыі ў 1 км быў Мурашка Уладзіслаў - 3 мінуты 55 секунд. А Колбік Вікторыя кінула мяч на 27 метраў.
Першым вераснёўскім днём школа гасцінна расчыніла дзверы сваіх класаў для ўсіх: вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў і гасцей. Яшчэ задоўга да вызначанага часу чуліся гучныя галасы, вясёлы смех. Пасля ўрачыстай лінейкі ўсе накіраваліся на першы ўрок у Дзень ведаў. Сёлета ён прайшоў пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца" і быў прысвечаны Году малой радзімы.
У 6 класе ўрок адбыўся ў форме вуснага часопіса. Вучні "перагарнулі" старонкі "Паэтычная", "Археалагічная", "Турыстычная", "Помнікі прыроды", "Помнікі архітэктуры", "Яны праслаўляюць наш край" і даведаліся многа новага пра гістарычнае мінулае сваёй вёскі, пра знакамітых землякоў, дэкламавалі вершы, прысвечаныя малой радзіме.
Вось і празвінеў ён, апошні школьны званок! Для адных ён стаў, сапраўды, апошнім. Іншых ён адправіў у цудоўную пару летніх канікул.
На свяце сёння прагучалі словы ўдзячнасці за плённую працу і ўдзел у раённых і абласных спартыўных мерапрыемствах і вучням 5 класа. Рабятам былі ўручаны дыпломы і грашовыя прэміі. Віншуем з першым сур'ёзным поспехам Данільчык Надзею, Колбік Вікторыю, Лухтан Алесю, Маркоўскага Дзмітрыя! Так трымаць!
20 мая вучні класа прынялі ўдзел у акцыі, прысвечанай Міжнароднаму Дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, што праводзілася ў ААКДД аг.Каралін
На пяску чыясь рука
напісала дату простую:
"26 красавіка
года 86-га".
Сёння ў класе прайшоў урок памяці "Чарнобыля чорнае крыло", прымеркаваны да дня маштабнай тэхналагічнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вучні пазнаёміліся з лічбамі, звязанымі з гэтай трагічнай датай. Прагледзелі і абмеркавалі прэзентацыю па тэме. Схілілі галовы ў хвіліну маўчання перад памяццю тых, хто ратаваў нашу зямлю ад чорнай навалы. І прыйшлі да высновы, што жыццё дало нам жорсткі ўрок: не дапусціць ператварэння зямлі ў бясконцую пустыню, над якой гаспадарыць горкі пах палыну:
Калі б не тая ноч красавіка,
Што горыччу дыхнула неспазнанай,
Як і раней, цякла б між траў рака,
Як і раней , суніцы спелі б на палянах...