Новости 11 класс
Сучаснае жыццё немагчыма уявіць без інтэрнэту. Хтосьці выкарыстоўвае сусветную сетку для вучобы, а хтосьці для гульняў. Але ў любой "з'явы" ёсць свае плюсы і мінусы. "Плюсы і мінусы Глабальнай сеткі" - прэзентацыю з такой назвай праглядзелі і абмеркавалі вучні класа.
Сямікласнікі паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-прававой гульні "З законам на ты". Дзеці адказалі на пытанні літаратурна-прававой віктарыны, паслухалі цікавыя прыклады з практыкі, даведаліся пра свае правы і абавязкі - усё гэта дапамагло школьнікам завсвоіць прававыя пытанні.
У класе праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна гадзіна "Ведаці, каб жыць" да сусветнага Дня барацьбы са СНІДам, на якой яшчэ раз навучэнцам расказвалася аб тым, як перадаецца вірус імунадэфіцыту, як даведацца пра свой статус і што рабіць у выпадку хваробы.
Пра шкоду курэння сказана нямала. Аднак хваляванне, выкліканае распаўсюджваннем гэтай згубнай звычкі, расце, бо пакуль яшчэ значная колькасць людзей не лічыць курэнне шкодным для здароўя.
"Курэнне ці здароўе - выбірайце самі!" пад такой назвай праведзена класная гадзіна, на якой адбыўся прагляд прэзентацыі аб шкодзе курэня. Вучні абмеркавалі пытанні па дадзегнай тэме і прыйшлі да высновы, што
курэнне - гэта небяспечна!
Сёння ў школе прайшоў Дзень здароўя сумесна з наведвальнікамі ЦСАН Зэльвенскага раёна, у якім прынялі ўдзел і вучні нашага класа. Мерапрыемства запомнілася вясёлымі гульнямі, эстафетамі, конкурсамі, а таксама добрым настроем. А ў канцы сустрэчы - фота на памяць і салодкія падарункі.
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел ў раённай акцыі "Чысты лес". У час акцыі было наведана ўрочышча Хвайна і арганізаваны збор смецця на тэрыторыі аб'екта.
Вучні класа прынялі ўдзел у акцыі "СМС - хваля", прысвечанай Дню Маці. Былі адпраўлены СМС-паведамленні для сваіх матуль і бабуль са святам на мабільныя тэлефоны.
У рамках Тыдня Маці ў класе праведзена прэзентацыя "Ты падарыла мне жыццё". У час мерапрыемства вучні разважалі пра ролю матулі ў іх жыцці.
Увага! У пятніцу, 27.09.2019 года ў 14.30 адбудзецца бацькоўскі сход. Яўка абавязкова!
Віншуем Данільчык Надзею і Колбік Вікторыю, якія ў складзе раённай каманды занялі 4 месца ў абласных спаборніцтвах па гандболе!
Час хаду ў новы дзень прыспешвае,
Успаміны горкія драбіць...
А ўсё роўна помнім сорак першы,
Як і сорак пяты, - да драбніц.
Г Бураўкін
З мэтай дапамагчы вучням усвядоміць веліч подзвігу беларускага народа ў барацьбе з фашызмам прайшоў класны час "Яны змагаліся за Радзіму", прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.
Зямля бацькоў – цудоўная зямля!
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да сконудзён і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца!
Таіса Трафімава
Любоў чалавека да сваёй Радзімы робіць яго духоўна багатым, чулым, спагадлівым і адказным.
У класе прайшло выхаваўчае мерапрыемства - завочнае падарожжа “ Усяму пачатак тут, у краі маім родным…”, прысвечанае роднай зямлі і 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Мерапрыемства садзейнічала развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры радзімы, да яе сучаснага жыцця. Была арганізавана выстава кніг "Гродзенская зямля".
З мэтай пашырэння ўяўленняў вучняў пра алімпійскі рух, актуалізаціі інфармацыі аб ІІ Еўрапейскіх гульнях, беларускіх спартсменах, выхавання пачуцця гонару за сваю краіну вучні класа правялі агульнашкольнае інфармаванне "Беларусь спартыўная: гісторыя і сучаснасць". У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены звесткі аб мінулым алімпійскага руху, аб знакамітых беларускіх спартсменах і іх дасягненнях, удзялялася ўвага навінам, якія расказваюць аб падрыхтоўцы да ІІ Еўрапейскіх гульнях, што пройдуць у Беларусі.
З вучнямі класа праведзена прэзентацыя "Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс". Мэта мерапрыемства: выхаванне ў дзяцей міралюбівых адносін, прыняцця і разумення іншых людзей, уменне ўступаць з імі ва ўзаемаадносіны, фарміраванне павагі да людзей і іх культуры, выяўленне агульнага ў гісторыі і культуры Беларусі і Расіі.
Цяжка знайсці такога паэта, які б не апяваў свой родны край.Пачуццё Радзімы – адно з самых магутных праяўленняў у чалавеку. Матуля, дарога дадому, сябры дзяцінства, словы, якія ты чуеш – усё гэта твая Радзіма. Тут заўсёды ўтульна і спакойна. Радзіма аддасць табе ўсё, што мае. Толькі будзь шчаслівы там, дзе нарадзіўся!
Такімі шчаслівымі, палкімі ў любові да сваёй радзімы людзьмі з’яўляюцца нашы землякі Алена Станіславаўна КАРОЗА і Ірына Антонаўна ВОЙТКА.
Ці многа мы, маладое пакаленне, ведаем пра такіх людзей, якія сваімі справамі здабылі любоў і павагу. Адказаць на гэтае пытанне дапамагла сустрэча з самімі паэтамі-землякамі.
Той чорны дзень тут мала хто прыпомніць,
Бо столькі год мінула з той пары...
У класе прайшло мерапрыемства "Мы з вогненнай вёскі", прысвечанае памяці ахвярам фашызму ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і да 75-годдзя з дня вызвалення вязняў канцэнтрацыйнага лагера "Азарычы". У ходзе мерапрыемства адбыўся прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма "10 дзён аду".
Да 25-годдзя са Дня прыняцця Канстытуцыі РБ была прымеркавана класная гадзіна "Асноўны Закон дзяржавы", з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, прававой культуры асобы.
Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з'яўляемся грамадзянамі Р.спублікі Беларусь. Гэта дае нам пэўныя правы і абавязкі, якія зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства вучні класа адказалі на пытанні віктарыны і паўдзельнічалі ў прававой гульні на прапанаваную тэматыку.
Цікава прайшло мерапрыемства "Меткі стралок" 2 сакавіка ў ДУ "Зэльвенскі раённы аздараўленчы лагер "Блакітная хваля". Вучні класа прынялі ўдзел у этапах ваенізіраванага марафону, квэсце "Разведчыкі", у спаборніцтвах па пулявой стральбе. З задавальненнем наведалі міні-выставу муляжоў баявых прыпасаў, зброі і абмундзіравання.
На фронт пайшлі адважныя сыны,
Да маці не вярнуліся яны.
Заўсёды ўспамінайце пра герояў,
Якія спяць пад зоркай залатою.
Тых, хто цаною свайго жыцця дараваў нам права жыць і радавацца сонцу, мы ўспамінаем не толькі ў святочныя дні. Вучні класа пастаянна прымаюць удзел у акцыі "Дапамога помнікам".
Кожны абаронца нашай краіны заслугоўвае самых цёплых слоў удзячнасці. У гэты святочны дзень вучні класа аддалі даніну павагі землякам, для каго воінская служба - гэта гонар, мужнасць і вернасць. ( Гл. фота ў альбоме )