Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Асцярожна ,лёд!

Дата: 10 декабря 2018 в 20:04
Автор: Ганчар Т. Н.
286 просмотров

Надышла зіма, а з ёй прыходзяць не толькі радасць, але і новыя праблемы. Паважаныя бацькі, звярніце ўвагу на бяспеку вашых дзяцей на лёдзе, у час правядзення зімовых прагулак, навагодніх і калядных свят.
Правілы для жыцця
1.Не рызыкуй! Пераходзь вадаём толькі разам з дарослымі.
2. Калі лёд трэскаецца і прагінаецца, неадкладна спыніся і асцярожнымі, слізгальнымі крокамі сыдзі з лёду.
3. Не правярай трываласць лёду ўдарамі ног, клюшкамі.
4. Катацца на каньках трэба на спецыяльна залітых пляцоўках – коўзанках.
5. Трывалы, бяспечны лёд - гэта лёд празрысты, таўшчынёй не менш за 4-5 см. Малочны белага колеру, лёд удвая слабейшы празрыстага. Самы небяспечны - наздраваты лёд, які ўтварыўся з зледзянелага снегу.
6. Лёд заўсёды слабей паблізу кустоўя, трыснёга і на плыні.
7. У адлігу пасля першых маразоў лёд становіцца тонкім. Асабліва небяспечны тонкі лёд, прыцярушаны снегам.
8. У вусцях рэчак і ручаёў лёд часта бывае ненадзейным на працягу ўсёй зімы.
9. Калі лёд раптам стане трэскацца, захоўвайце спакой, не паддавайцеся паніцы, хутка, але ў той жа час асцярожна ляжце на лёд і адпаўзеце на бяспечнае месца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.