Новости 10 класс
Віншуем Іголка Дзмітрыя, заняўшага 3-ае месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове. Жадаем далейшых поспехаў.
З вучнямі класа праведзены навучальны занятак па правілах бяспечных паводзін у час вясновых канікул. Звернута ўвага на абавязковае нашэнне святлоадбівальных элементаў, бяспечныя паводзіны на вуліцы, дома, грамадскіх месцах.
28 сакавіка для вучняў школы арганізуецца экскурсія ў лядовы дварэц г.п. Пружаны.
2 красавіка у г.п.Зэльва, у доме культуры, будзе арганізавана цыркавое прадстаўленне для дзяцей. Кошт білета 10 рублёў.
Жадаем правесці цікава і з карысцю вясновыя канікулы.
13 сакавіка на класнай гадзіне прайшоў конкурс малюнкаў "Прыгажосць роднага краю", прысвечаны Году малой Радзімы. Оля Маркоўская намалявала лес зімой, Дзіма Раманчук ў сваім малюнку адлюстраваў Зэльвенскай вадасховішча. Дзіма Іголка прысвяціў свой малюнак любімай поры года, вясне. Абуджаецца прырода, з'яўлюяцца на дрэвах першыя лісточкі. Кожны малюнак індывідуальны, цікавы, перадаў настрой аўтара.
На класнай гадзіне, 6 сакавіка, прайшла творчая майстэрня. Вучні падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для матуль.
Віншуем матуль, бабуль, настаўнікаў, дзяўчынак, усіх жанчын з надыходзячым святам, 8 Сакавіка, Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.
Няхай заўжды, Вам, свеціць сонца,
Звініць вясновая капель.
Паболей цяпла, святла, надзеі
Прыносіць кожны новы дзень.
27 лютага прайшла класная гадзіна на тэму: гутарка-разважанне "Самае дарогае ў жыцці гэта..." Сярод агульначалавечых каштоўнасцей пяцікласнікі на першае месца выбралі сям'ю (намалявалі малюнкі сваёй сям'і), затым - здароўе, на трэцяй прыступцы размясцілася прафесія, якая прыносіць карысць, задавальненне, ну і вядома матэрыяльны прыбытак.
У час гутаркі звярнулі ўвагу на здаровы лад жыцця, карысць ад заняткаў спортам, больш часу знаходзіцца на свежым паветры.
20 лютага хлопчыкі класа ўдзельнічалі ў рыцарскім турніры "Самы, самы...", прысвечанаму Дню абаронцаў Айчыны. Конкурсная праграма складалася з інтэлектуальных, спартыўных, гістарычных заданняў. Турнір прайшоў цікава і весела.
Віншуем нашых хлопчыкаў з надыходзячым святам. Жадаем ім плёну, творчага натхнення, поспехаў у вучобе і ўсяго самага найлепшага.
Вучні класа сустрэліся з ветэранамі працы, пенсіянерамі. Браніслава Іосіфаўна Таракан , заслужаннная калгасніца, узнагароджання ордэнам Дружбы народаў, цікава расказала пра сваю працу, пра сваё хобі (вышаўка, вязанне).
Былой настаўніцы пачатковых класаў , Ніне Аляксандраўне Крокас, пяцікласнікі дапамаглі ачысціць прыдваравую тэрыторыю ад снегу.
Цікава прайшла сустрэча з Паляшчук Ірынай Іосіфаўнай, чалавекам актыўнай жыццёвай пазіцыі. Яна знаходзіцца на заслужанным адпачынку, аднак яшчэ працуе у калгасе, шмат чытае, вяжа, вшывае і ўвогуле цікавая суразмоўца.
7 лютага прайшло агульнашкольнае прафілактычнае мерапрыемства - круглы стол "Мы выбіраем здароўе". Мерарыемства праходзіла ў форме гульнявой праграмы. Спаборнічалі дзве каманды "Нехварайка" і "Крапыш". Адбылося падарожжа па станцыях : "Літаратурная", "Вадаём", "Юныя пажарнікі",
"Крыжыкі-нулікі", "Першая дапамога", "Сядзь на пянёк, з'еш піражок". Было цікава, змястоўна. Вучні ўспомнілі правілы паводзін на вуліцы, дома, грамадскіх месцах. Перамогу атрымала каманда "Крапыш".
Цікава прайшла класная гадзіна: гульня "Зімовыя забавы". Пяцікласнікі гулялі на свежым паветры. Былі арганізаваны конкурсы " Вышэй. Далей. Мацней" (рабілі снежныя крэпасці, кідалі сняжкі, хто далей, вышэй) . Быў праведзены конкурс на самы больш снежны камок.
Вучні класа рыхтуюцца да агульнашкольнага прафілактычнага мерапрыемства ў рамках тыдня "Бяспечнай
жыццядзейнасці" гульні "Што? Дзе? Калі?". Мерапрыемства пройдзе 6 лютага ў 14.50 у актавай зале.
23 студзеня на класнай гадзіне прайшла гутарка-разважанне "Аб шкодзе алкаголю на арганізм чалавека". Пяцікласнікі выказалі адмоўныя адносіны да ўжывання алкаголю. Выказалі меркаванне, што алкаголь дрэнна ўплывае на ўсе органы чалавечага арганізму. Паглядзелі невялікую прэзентацыю. Адказалі на пытанні віктарыны. Гутарка закончылася рэфлексіяй "Дапоўні сказ...".
На гэтым тыдні цікава прайшоў класны час на тэму: конкурс малюнкаў "Мы ў адказе за тых каго прыручылі". Пяцікласнікі малявалі сваіх дамашніх пітомцаў (Мурзікаў, Барсікаў, Лордаў, Мухтароў) . Малюнкі атрымаліся цікавыя і вясёлыя. Вучні ўспомнілі казкі пра "братоў нашых меньшых", цікавыя гісторыі. Паспрабавалі скласці крыжаванку і акдказаць на пытанні віктарыны.
8 студзеня прайшла віктарына "100 год утварэння БССР". Вучні пазнаёміліся з этапамі фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
На класнай гадзіне 9 студзеня ў рамках тыдня прафарыентацыі прайшла гутарка "Прафесіі нашых бацькоў". Пяцікласнікі расказалі аб прафесіях сваіх бацькоў. Даведаліся аб новых цікавых і рэдкіх прафесіях. Таксама пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі, дзе можна атрымаць прафесіі.
Аб прафесіі сырадзела расказала былая вучаніца, выпускніца школы, Валкавіцкая Наталля, якая вучыцца ў Слуцкім тэхналагічным каледжы.
Вось і набліжаецца да завяршэння 2-ая чвэрць. Пяцікласнікі спрацавалі нядрэнна. Неабходна Маркоўскай Вользе дапрацаваць матэрыял па прадмету "чалавек і свет", рускай мове. Іголка Дзіма павінен звяртаць больш увагі на падрыхтоўку да ўрокаў рускай мовы.
21 снежня ў 14 гадзін адбудзецца бацькоўскі сход. Запрашаем бацькоў.
27 снежня ў 10 гадзін пройдзе навагодні ранішнік. Рыхтуемся весела сустрэць Дзеда Мароза і Снягурку.
Жадаю ўсім бяспечных зімовых канікул, весела вабіць час.
Віншуем Маркоўскую Вольгу, якая заняла першае месца ў раёне ў міжнародным матэматычным конкурсе "Кенгуру".
Цікава прайшоў класны час-практыкум "Што такое добра, што такое дрэнна". Вучні абмяркоўвалі розныя жыццёвыя сітуацыі, выказалі свае меркаванні, далі ацэнку розным учынкам.
Вучні класа прыняць удзел у акцыі "Цуды на Каляды". Купілі канцылярскія тавары і вырашылі падарыць дзецям, якім неабходна падтрымка і ўвага.
А яшчэ пяцікласнікі актыўна прынялі ўдзел у КТС "Школа святочная".
Цікава ў класе прайшоў конкурс малюнкаў "Не шкодным звычкам". Прыгожы і змястоўны малюнак атрымаўся ў Маркоўскай Вольгі. Рыхтуемся да дабрачыннай акцыі "Нашы сэрцы - хворым дзецям і дзецям прыёта", акцыі "Добрае сэрца", конкурса навагодніх віншавальных плакатаў, прысвечаных Новаму году.
Цікава і змястоўна правялі восеньскія канікулы пяцікласнікі. Оля Маркоўская і Раманчук Дзіма наведвалі спартыўны лагер, які працаваў на базе нашай школы. 31 кастрычніка была арганізавана экскурсія ў г. Ваўкавыск. Пяцікласнікі наведалі гістарычны музей П. Баграціёна, а таксама аграрны і педагагічны каледжы.
17 снежня 2018 года будзе арганізавана экскурсія па маршруту Каралін - Ліда - Бярозаўка- Каралін. Экскурсантам прапануюць наведаць Цэнтр бяспекі МНС г. Ліда (самастойна затушыць імпрвізаваны пажар), шклозавод "Нёман" г.п.Бярозаўка.
Дзіма Раманчук запісаўся, бярыце прыклад.
03.10.2018 года вучні школы сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Амельянчыкам Дз. С., які пазнаёміў з правіламі бяспечных паводзін у школе, дома і на вуліцы.
Вучні класа рыхтуюцца да агульнашкольнага тэматычнага інфармавання: вусны часопіс "Па старонках Чырвонай кнігі РБ".
5 клас самастойна падрыхтаваў вершы, прэзентацыю па Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь
Вучні 4 класа разам з вучнямі і настаўнікамі пачатковых класаў адправіліся ў паход сцяжынкамі малой радзімы, наведалі ўрочышча Хвайна. Добра адпачылі, пагулялі ў рухомыя гульні.
З вясёлым настроем вярнуліся дамоў.