Новости 10 класс
Паважаныя матулі, бабулі, дзяўчынкі, жанчыны віншуем Вас з надыходзячым святам, 8-ае Сакавіка. Жадаем Вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, натхнення, удачы і поспеху ва ўсіх справах.
15 лютага ў класе праведзена гутарка, прысвечаная вываду войск з Афганістана. Успомнілі афганцаў-зэльвенцаў, якія не вярнуліся з той вайны. Гэта: М.Бабіла, які прапаў без вестак на той вайне, У.Лях, які загінуў у Афганістане. Яго імя носіць Міжэрыцкая базавая школа-сад, вучнем якой ён быў.
Вучні класа наведалі краязнаўчы музей. Праведзена экскурсія па экспазіцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне "Іх подзвіг бессмяротны".
26 красавіка пройдзе класная гадзіна па тэме "Уплыў алкаголя на арганізм чалавека". Сямікласнікам неабходна знайсці цікавую інфармацыю па тэме, падрыхтаваць буклеты.
28 снежня ў 12 гадзін для вучняў 6-8 класаў пройдзе навагодні ранішнік. Будзем рады сустрэчы.
У рамках праекта ШАГ праведзена экскурсія ў школьны музей. Для сямікласнікаў экскурсаводам праведзена экскурсія па экспазіцыі "З гісторыі школы". Вучні ўспомнілі аб цікавых падзеях у гісторыі школы, пазнаёміліся з новымі экспанатамі. Паглыбілі веды аб вядомых выпускніках, убачылі ўзнагароды настаўнікаў і вучняў за перыяд існавання школы.
У спартыўнай зале школы ў 11 гадзін 3 - 5 лістапада будуць праходзіць спаборніцтвы па шашках, баскетболу, валейболу.
2 лістапада ў 10 гадзін у актавай зале пройдзе інтэлектуальная гульня "Разумнікі і разумніцы".
5 лістапада жадаючым будзе прапанавана аглядная экскурсія ў школьны краязнаўчы музей. Яшчэ адна экскурсія па аг. Каралін будзе праведзена 6 лістапада па тэме "Прафесіі аграгарадка".
Жадаем бяспечных і цікавых восеньскіх канікул.
Сёння прайшла класная гадзіна ў форме гульні "Галаваломкі". Яшчэ раз звярталася ўвага аб неабходнасці нашэння ў цёмны час сутак светаадбівальных элементаў (флікераў). Сямікласнікі складалі крыжаванкі аб здаровым і правільным харчаванні. Адгадвалі рэбусы пра цікавыя і рэдкія прафесіі. Адказвалі на пытанні віктарыны пра казачных герояў.
У рамках акцыі "Прыгажосць вакол нас" вучні класа актыўна папрацавалі на прышкольнай тэрыторыі. Зграбалі апалую ліству , выносілі засохлыя расліны, а таксама збіралі смецце вакол вадасховішча.
Віншуем з Днём нараджэння Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Жадаем поспеху, натхнення. аптымізму.
5 верасня ў нашай школе цікава прайшло спартыўнае свята па прафілактыцы алкагалізму і наркаманіі. Вучні прынялі актыўны ўдзел. Атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі на цэлы тыдзень.
30 мая прайшла класная гадзіна: гутарка "Бяспечнае лета". Звернута ўвага на меры бяспечнасці на вадаёмах і дарогах у летні перыяд, напамін вучням пра адміністратыўную адказнасць пры здзяйсненні правапарушэнняў.
Абмеркавана з вучнямі памятка па бяспечнасці ў сеці Інтэрнэт, а таксама звернута ўвага на прафілактыку шкодныз звычак.
Жадаем здароўя, правесці лета з карысцю.
Паважаныя бацькі! У час летніх канікул у школе, з 15 чэрвеня па 8 ліпеня, будзе працаваць аздараўленчы лагер.
Вучні, якія наведваюць секцыі ад Зэльвенскай ДЮСШ , могуць аздаравіцца ў спартыўным лагеры з 21 ліпеня па 1 жніўня.
З канца чэрвеня пачне працу аздараўленчы лагер "Блакітная хваля".
Жадаем правесці летні адпачынак з карысцю.
27 сакавіка вучні класа прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Чысты двор". Шасцікласнікі працавалі на тэрыторыі школы: падмяталі дарожкі, сабіралі смецце, падграбалі .
Шасцікласнікі рыхтуюцца да свята яднання народаў Расіі і Беларусі. Падбіраюць матэрыял перыядычнага друку, рыхтуюць малюнкі і пытанні віктарыны. Плануецца наведванне выставы літаратуры у сельскай бібліятэцы па дадзенай тэматыцы.
7 сакавіка прапануецца экскурсія па маршруту аг.Каралін - г.Слонім. Экскурсантам прапануецца наведаць Слонімскі тэатр і паглядзець спектакль "Чырвоная шапачка".
24 лютага ў класе праведзена акцыя "Чытаем разам, чытаем па-беларуску". Шасцікласнікі на перапынках чыталі на беларускай мове мастацкія творы. А таксама дзяліліся навінамі рэспублікі за мінуўшы тыдзень, выкарыстоўваючы беларускамоўнае выданне - газету "Звязда".
У класе прайшло тэматычнае інфармаванне, прысвечанае 31-гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.
Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі Афганскай вайны (1979- 1989). Успомнілі ўражэнцаў Зэльвеншчыны, якія загінулі або прапалі без вестак на той непатрэбнай вайне.
В рамках недели профилактики алкоголизма пройдёт классный час по теме " Влияние алкоголя на организм человека". Учащиеся готовят рисунки, ищут ответы на вопросы викторины, а также пройдёт беседа с элементами рассуждений.
У апошні дзень другой чвэрці ў школе прайшла дабрачынная ярмарка "Нашы дзеці". Шасцікласнікі прынялі актыўны ўдзел. Удзячны бацькам за дапамогу ў арганізацыі ярмаркі. На выручаныя грошы будуць набыты падарункі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.п. Зэльва.
Усіх віншуем з надыходзячымі святамі. Жадаем здароўя, сямейнага дабрабыту, удачы.