Новости 10 класс
Лета з карысцю можна правесці ў аздараўленчым лагеры "Блакітная хваля".
Лагерь будзе працаваць у 5 змен
1 змена - 03.06 - 20.06
2 змена - 22.06 - 09.07
3 змена - 13.07 - 30.07
4 змена - 01.08 - 18.08
5 змена - 20.08 - 28.08
Вучні 8 класа могуць папрацаваць у студатрадзе "Каралінка".
Вучні класа разам з вучнямі школы 7 мая ўдзельнічалі ў экскурсіі ў г.Мінск. Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыямі Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама наведалі Нацыянальную бібліятэку. Экскурсія вельмі змястоўная, пакінула неперадаваемыя ўражанні.
31 мая запланавана экскурсія ў Брэсцкую крэпасць-герой.
На класнай гадзіне "Зямля бацькоў - наша зямля" , прысвечанай 36-гадавіне Чарнобыліскай катастрофы васьмікласнікі разважалі аб ролі чалавека ў вырашэнні экалагічных праблем, выказвалі меркаванні аб ролі малой радзімы ў фарміраванні патрыёта, грамадзініна, успомнілі народныя традыцыі і абрады.
19 красавіка на класнай гадзіне прайшоў ўрок Памяці "Мы будзем помніць ваш подзвіг заўсёды". Васьмікласнікі наведалі выставу ў школьным краязнаўчым музеі "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым". Успомнілі факты генацыду на тэрыторыі нашай мясцовасці. Урок памяці закончыўся праглядам фільма "Цана Перамогі".
Прайшла класная гадзіна ў форме інтэраактыўнай гульні "Наша здароўе ў нашых руках". Абмяркоўваліся пытанні правільнага харчавання, ролі спорту ў жыцці . Звярталася ўвага на прафілактыку шкодных звычак. Гульня закончылася віктарынай з пытаннямі звязаннымі з выкананнем здаровага ладу жыцця.
Віншуем Дзіму Іголка і Дзіму Раманчука з уступленнем у рады членаў БРСМ. Жадаем натхнення, аптымізму, творчых поспехаў.
Сёння вучні школы правялі экскурсію па вядомым аб'ектам аграгарадка Каралін. Зрабілі невялікі фотарэпартаж на фоне аб'ектаў. Экскурсія прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Дэвіз: "Ведаем! Помнім! Ганарымся!"
На класнай гадзіне з мэтай фарміравання ведаў аб шкодзе наркотыкаў, выхавання патрэбнасці здаровага ладу жыцця , дапамогі падлеткам выбраць свядомую пазіцыю у адносінах ужывання наркотыкаў праведзены конкурс плакатаў "Скажам наркотыкам - НЕ.
23 лютага для вучняў класа праведзена прафарыентацыйная экскурсія ў камбінат бытавога абслугоўвання аг. Каралін. Васьмікласнікі даведаліся аб паслугах, якія аказвае камбінат . Тут можна купіць посуд, пральны парашок, бялізну, а яшчэ здать у рамонт адзенне, або абутак. Кожную другую сераду месяца ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі цырульніка.
17 лютага прайшла ў класе літаратурная гасцёўня "Афганістан: наш боль і смутак". Вучні прачыталі вершы пра вайну ў Афганістане. Васьмікласнікі падрыхтавалі паведамленні пра воінаў-землякоў, якія загінулі ў той вайне (Уладзімір Лях, Міхаіл Бабіла) .
Закончылася мерапрыемства віктарынай і праглядам кінахронікі.
У класе прайшла класная гадзіна па тэме "Самае дарагое ў жыцці -гэта...". Васьмікласнікі выбралі для сябе самыя важныя каштоўнасці: здароўе, сям'я, шчасце, дабрабыт, адукацыя, прэстыжная праца, каханне.
Напісалі невялікае міні-сачыненне, правялі бліц-апытанне.
У класе прайшла класная гадзіна па тэме "Самае дарагое ў жыцці -гэта...". Васьмікласнікі выбралі для сябе самыя важныя каштоўнасці: здароўе, сям'я, шчасце, дабрабыт, адукацыя, прэстыжная праца, каханне.
Напісалі невялікае міні-сачыненне, правялі бліц-апытанне.
19 студзеня ў класе прайшло тэматычнае інфармаванне "Дапаўненні і змяненні Асноўнага Закона краіны". Вучні абмеркавалі артыкулы і раздзелы прапаноўваемага варыянта Канстытуцыі.
На пытанні адказала класны кіраўнік. Вучні таксама папрацавалі з тэкстам праекта Асноўнага Закона.
29 снежня ў 12 гадзін адбудзецца навагодні ранішнік. Запрашаем усіх прыняць удзел. З сабой узяць добры настрой, гумар, вяселле.
Усіх віншуем з надыходзячымі святамі. Жадаем здароўя, удачы, натхнення, няхай збываюцца ўсе мары.
З вучнямі праведзена навучанне правілам бяспечных паводзін у пасляўрочны час у складаных кліматычных умовах зімовага перыяду, небяспеццы знаходжання на лёдзе і паблізу вадаёмаў у перыяд станаўлення і разбурэння лёдавага пакрыцця, спосабах выратавання і аказання першай дапамогі пацярпеўшым на вадзе і лёдзе.
Васьмікласнікі прынялі актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі "Нашы сэрцы - хворым дзецям". Сабралі канцылярскія тавары, кніжкі, мягкія цацкі.
23 лістапада прайшла класная гадзіна "Мы ў адказе за сваё здароўе" . Васьмікласнікі абмяркавалі якія прадукты харчавання неабходна ўжываць у ежу, як адмоўна ўплываюць на стан здароўя шкодныя звычкі
( нікатін, алкаголь, наркотыкі). Звярнулі ўвагу на шкоду працяглага часу знаходжання за камп'ютарам ці мабільным тэлефонам.
Яшчэ раз напомнілі, што трэба знаць і ўмець для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі.
На класнай гадзіне "Святы і сімвалы дзяржавы" ішло абмеркаванне асноўных свят нашай краіны. Звернута ўвага, чаму 7 лістапада - Чырвоная дата каляндара.
Васьмікласнікі расказалі пра сцяг і герб нашай рэспублікі. Падзяліліся меркаваннямі , чаму так важна ведаць асноўныя сімвалы краіны, паважаць і ведаць гісторыю сваёй дзяржавы.
На восеньскіх канікулах працуе школьная спартыўная зала. Арганізаваны спаборніцтвы па футболу, валейболу, баскетболу.
Таксама праводзяцца інтэлектуальныя турніры, экскурсіі ў школьны краязнаўчы музей,
экалагічныя аукцыёны.
Працуе камп'ютарны клас.
Жадаем бяспечных канікул.
Уважаемые родители! В летний период 2021 года лагерь "Голубая волна" будет функционировать в 4 смены:
07.06.2021 - 24.0602021,
28.06.2021 - 15.07.2021,
19.07.2021 - 05.08.2021,
05.08.2021 - 26.08.2021.
В оздоровительном лагере созданы благоприятные условия для отдыха. Для детей организовано 5-и разовое питание, в том числе соки, свежие фрукты, выпечка.
Если Ваши дети желают отдохнуть в "Голубой волне" - добро пожаловать!