Новости 4 класс
З першым прымаразкамі на вадаёмах з'явіўся лёд, але ён яшчэ вельмі нетрывалы.
У гэты час выходзіць на яго паверхню вельмі небяспечна. Аднак, кожны год людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі вясновы лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспецы.
Гэта трэба ведаць:
1. бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш 10 см у прэснай і 15 см у салёнай вадзе;
2. трываласць лёду аслаблена ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткай плыні, якія б'юць ключоў, сцёкавых вод, раёнах росту воднай расліннасці, дрэў, кустоў і чароту;
3. калі тэмпература паветра трымаецца вышэй 0ºС больш трох дзён, то трываласць лёду памяншаецца на 25%;
4. трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру-трывалы, трываласць белага ў два разы менш, шэры, матава белы або з жаўтлявым адценнем лёд – ненадзейны.
Што рабіць, калі вы праваліліся ў ваду:
- не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, стабілізуйце дыханне; расікіньце рукі ў бакі і паспрабуйце зачапіцца за край лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні;
- паспрабуйце асцярожна наліць грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а затым другую ногі на лёд;
- калі лёд вытрымаў, перакочваючыся, павольна паўзіце да берага;
- паўзе ў той бок, адкуль прыйшлі, бо тут лёд ужо правераны на трываласць.
Калі патрэбна ваша дапамога:
Восень - адна з спрыяльных пораў года для назіранняў за зменамі ў жывой і нежывой прыродзе. І ажыццявіць такія назіранні можна на экалагічнай прагулцы. Колькі ж займальнага, карыснага, цікавага даведаліся і ўбачылі першакласнікі, падарожнічаючы па наваколлі вадасховішча. Атрымалі новыя веды пра раслінны і жывёльны свет, назіралі за сезонннымі зменамі, які адбываюцца ў прыродзе з надыходам позняй восені. Усё гэта выклікала ў дзяцей радаснае пачуццё адкрыцця новага, нязведанага; захапленне і здзіўленне ад убачанага. Экалагічная прагулка спрыяе разумоваму выхаванню, развівае назіральнасць, пашырае ўяўленні пра наваколльны свет, будзіць думку і ўяўленні дзяцей, а таксама вырашае пытанні маральнага выхавання.
Сёння ў нашым класе прайшла выхаваўчая гадзіна ў выглядзе гульні-віктарыны "Мая краіна - Беларусь". Юныя школьнікі адправіліся ў падарожжа па роднай краіне, робячы прыпынкі на станцыях “Кляновая”, “Грыбная палянка”, “Птушыны базар”, “Васільковая”, “Юныя агароднікі”, “Лясныя даганялкі”, тым самым пашыраючы веды аб Беларусі, яе жывёльным і раслінным свеце. Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, складалі пазлы
Нашы першакласнікі прыйшлі ў парк на сустрэчу з залатой восенню. Восень — адна з найпрыгажэйшых пор года. Яна, нібы чараўніца, перамяшала розныя фарбы і ўпрыгожыла траву, лісце на дрэвах, усё наваколле. Колькі разнастайных адценняў колераў! Трава засыпана дываном з лісця клёнаў, яблынь, каштанаў. Тут і чырвона-жоўтыя, аранжава-карычневыя, бурштынава-залацістыя адценні — толькі таленавіты мастак мог стварыць такую палітру. Вучні сабралі самыя прыгожыя лісточкі для ўрокаў выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання.
Першакласнікі прынялі актыўны ўдзел у вырабе віншавальных паштовак для любых матуль і бабуль.
Першакласнікі прынялі ўдзел у размове-разважанні " Для чаго патрэбна насіць светаадбіваючыя элементы". Вучні разгледзелі,што светаадбіваючыя элементы бываюць розных відаў, якія лёгка знімаюцца, не знімаюцца і вісячыя. Пазнаёміліся са спосабамі іх прымацавання да адзення, партфеляў , абутку.
Свята "Мы школьнікамі сталі" адбылося для вучняў 1 класа. 5 хлопчыкаў прайшлі курс "Уводзіны ў школьнае жыцце" і вытрымалі "іспыты" на права звацца школьнікамі.
Наш клас прыняў удзел у вырабе сувеніраў для восеньскага кірмаша.
У рамках акцыі "Дом без адзіноты" вучні нашага класа наведалі ветэрана педагагічнай працы Верстак Раісу Сцяпанаўну.
Самыя маленькія вучні нашай школы далучыліся да акцыі "Збяры макулатуру - захавай дрэва!"
11 верасня бібліятэкар Марцінчык І.М. запрасіла нашых першакласнікаў наведаць сельскую бібліятэку. Ірына Мікалаеўна расказала хлопчыкам як працуе бібліятэка, правяла экскурсію, пазнаёміла з кніжным фондам для самых маленькіх чытачоў. Вучні атрымалі самыя добрыя ўражанні ад наведвання кніжнага царства.
У гэтым навучальным годзе рады нашай школы папоўнілі пяць хлопчыкаў- першакласнікаў. Жадаем ім поспехаў у новым школьным жыцці. У добры шлях!