Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Свята "Масленіца"

Дата: 19 февраля 2018 в 11:04, Обновлено 19 февраля 2018 в 11:15
466 просмотров

Святкаванне Масленіцы ў аг. Каралін стала добрай традыцыяй. Развітацца з зімой і паклікаць вясну прыходзяць жыхары аграгарадка, вучні школы, настаўнікі. Заўсёды на свяце шмат гасцей. Вось і ў суботу да дома культуры спяшаліся бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі, вучні з настаўнікамі. Звонкія народныя спевы, вясёлыя карагоды так і бавілі хутчэй далучыцца да імпрэзы.

Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, спаборнічалі на хуткасць, лоўкасць і спрыт. Канешне ж, за перамогу можна было атрымаць самы духмяны блін.Сярод іншых масленічных забаў – гульні сярод дарослых, конкурсы і танцы. Традыцыйны элемент святкавання Масленіцы – спальванне пудзіла зімы. Усе накіраваліся да вогнішча. Некалькі развітальных карагодаў, і – пудзіла зімы паляцела на агонь. А з ім дрэнныя думкі і непрыемнасці. Дарослыя і дзеці пачалі клікаць вясну.. 

Фота глядзі тут

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.