Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Правілы паводзін на лёдзе

Дата: 10 декабря 2020 в 19:47
Автор: Ганчар Т. Н.
97 просмотров

З першым прымаразкамі на вадаёмах з'явіўся лёд, але ён яшчэ вельмі нетрывалы.
У гэты час выходзіць на яго паверхню вельмі небяспечна. Аднак, кожны год людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі вясновы лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспецы.
Гэта трэба ведаць:
1. бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш 10 см у прэснай і 15 см у салёнай вадзе;
2. трываласць лёду аслаблена ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткай плыні, якія б'юць ключоў, сцёкавых вод, раёнах росту воднай расліннасці, дрэў, кустоў і чароту;
3. калі тэмпература паветра трымаецца вышэй 0ºС больш трох дзён, то трываласць лёду памяншаецца на 25%;
4. трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру-трывалы, трываласць белага ў два разы менш, шэры, матава белы або з жаўтлявым адценнем лёд – ненадзейны.
Што рабіць, калі вы праваліліся ў ваду:
- не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, стабілізуйце дыханне; расікіньце рукі ў бакі і паспрабуйце зачапіцца за край лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні;
- паспрабуйце асцярожна наліць грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а затым другую ногі на лёд;
- калі лёд вытрымаў, перакочваючыся, павольна паўзіце да берага;
- паўзе ў той бок, адкуль прыйшлі, бо тут лёд ужо правераны на трываласць.

Калі патрэбна ваша дапамога:

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.