Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Отчёт о проведённой работе

Дата: 9 февраля 2015 в 14:17, Обновлено 18 ноября 2020 в 14:42

Тэкставы  варыянт экскурсіі па маршруту “Аляксандраўшчына – Каралін – Івашкавічы - Каралін”.

      Я, Маркоўскі Віталій, вучань 9 –га класа Каралінскай сярэдняй школы прапаную вам экскурсію па маршруту  “Аляксандраўшчына – Каралін – Івашкавічы - Каралін”.

       У кожнага чалавека ў душы назаўсёды застаецца тая малая  радзіма, тое месца , дзе ён  нарадзіўся.   Маёй малой радзімай  назаўсёды  застанецца вёска Аляксандраўшчына. Гэта родная вёска майго таты, бабулі, дзядулі, прабабуляў і прадзядуляў. Аляксандраўшчына – назва вёскі  ўтворана ад уласных імён Аляксандр, Аляксандра.

         На ўскраінку вёскі знаходзіцца помнік архітэктуры  XIX стагоддзя, сядзібны дом. Пабудаваны ён у 1837 годзе па праекту інжынера Юрыкава. Цагляны аднапавярховы будынак у стылі неакласіцызму. Летняя рэзідэнцыя барыні Вольгі  Белянковай. З пасляваенага часу ў будынку маёнтка да 2004 года працавала школа. Яна дала пуцёўку ў вялікае жыццё не аднаму пакаленню вясковых хлапчукоў і дзяўчынак.

     Аб тым што наша  мясцовасць была пакрыта ледавіком сведчыць наступны аб’ект: помнік прыроды мясцовага  значэння  астанец  марэны  Каралінскі. Помнік знаходзіцца паблізу ўчастка дарогі паміж вёскамі  Аляксандраўшчына і Каралін. Плошча помніка 0,02 га. Выхад марэны з’явіўся ў выніку распрацоўкі кар’ера. Гэта прыклад нарушэння залягання горных парод пад ціскам ледавіка, у выніку ўкаранення адных парод у другія (звычайна адбываецца пратыканне плпста ляжачага вышэй). Утварэнне выхада марэны адбылося прыкладна  220-150 тысяч гадоў таму назад у выніку актыўнага гравітацыйнага ціску ледавіка.

   Наступны прыпынак: Івашкавіцкая уніяцкая царква. На жаль, пра гэы архітэктурны  будынак  захавалася мала звестак. Вядома толькі, што царква пабудавана на месцы уніяцкага могільніка, у XVII  стагоддзі. Узарвана нямецкімі салдатамі ў Першую Сусветную вайну.

     Вяртаемся назад у аг. Каралін. Пра назву вёскі зазавалася некалькі версій. Выдатны верш напісала выпускніца нашай школы , Алена Станіславаўна Кароза:                             Мой родны , мілы Каралін

Адкуль такая назва?

Мо каралі калісь жылі

У палацы дзесь пад вязам.

А мо каралі хто рабіў

Фарсуням—прыгажуням.

Ці моцна тут каралі тых,

Хто па другому думаў?

А кажуць, што жыла калісь

Паненка – Караліна.

Імя ў памяці людзей

Сам лёс яе пакінуў

Так шмат паданняў і легенд

У назве той спляліся…

 Тут мы можам наведаць помнік археалогіі – каменны могільнік, селішча каля в. Росцевічы перыяду позняга феадалізму (XV –XVII). Ён належыць да гісторыка-культурнай  каштоўнасці, аб чым  сведчыць знак,што знішчэнне гэтага помніка караецца законам.

      Зараз   аграгарадок  Каралін—цэнтр сельскага савета і ДП “Караліно”

       У 1845 г. маёнтак і вёска, 25 двароў, 201 жыхар, уласнасць Ігнація і Міхамла Шырмантаў, якія мелі 587 дзесяцін  зямлі. У 1914 годзе ўласнасць  Саламііі Здзяхоўскай. На пачатку XX стагоддзя  маёнтак у Міжэрыцкай воласці Ваўкавыскага павета, 70 жыхароў.

     Гістарычны шлях нашай мясцовасці працяглы. Не хочацца забываць ваеннае ліхалецце, перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

        На франтах вайны загінула 99  воінаў- землякоў- уражэнцаў Каралінскага сельскага савета, 20  воінаў- землякоў прапалі  без вестак на франтах вайны.

        У брацкай магіле в. Каралін пахавана 35 воінаў Чырвонай Арміі. Імёны 12 пакуль не ўстаноўлены, Сярод іх прозвішча Яфрэмава Аляксандра Пятровіча. Які быў забіты 27 чэрвеня 1941года. Старшы палітрук нарадзіўся ў г. Тула. Ён загінуў у баі з групай нямецкага дэсанта, загінуў за Радзіму.

         12 ліпеня 1944 года ў баях за в.Каралін  загінуў маёр Шапавалаў Васіль Уласавіч. Ён вайну сустрэў у 27 год на брэсцкай зямлі, а ў 30 аддаў жыццё, вызваляючы ад фашызма, нашу Зэльвенскую зямлю. За праяўлены гераізм у барацьбе з нямецкімі захопнікамі Шапавалаў В. Ул.  узнагароджаны ордэнам “Чырвонай Зоркі”. Пахаваны маёр у г. п.Зэльва ў брацкай магіле.

         Ганарымся мы сваім земляком Русаком Мікалаем Захаравічам. Нарадзіўся ён у в. Росцевічы ў 1905 годзе. Узнагароджаны медаллю “За абарону Сталінграда”. З баямі прайшоў ад Волгі да Эльбы, штурмаваў Берлін.

    На жаль, у жывых застаўся толькі адзін ветэран: Жывулька Аркадзь Емельянавіч . Вучні школы вядуць шэфства над ім, запрашаюць на святы, віншуюць са святамі.

      У аграгарадку Каралін ёсць   сярэдняя школа,  Дом культуры, бібліятэка, комплексна—прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, фельчарска- акушэрскі пункт, магазін, баня.

Прэзентацыя

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.