Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса

11 класс

Выпущен в 2017

Дапісана апошняя старонка нашага школьнага летапісу, і школа развітваецца з вамі. Развітваюцца з вамі настаўнікі, якія былі побач шмат гадоў. Развітваюцца з вамі і вашы малодшыя сябры. Яны крышку зайздросцяць вам: вы ўжо сталі зусім дарослыя. Перад вамі адкрываецца вялікае жыццё з усімі яго радасцямі і цяжкасцямі, з бясконцымі шляхамі-дарогамі...

Званок адзвінеў, ваш апошні званок,
Што зваў на апошні ваш школьны ўрок.
Бывай, наша родная школа, бывай!
Заве вас ў новыя далі наш край.

10 июня 2017 в 11:16 | Шейко И. Н. | нет комментариев

31 мая учащиеся 8,9,10,11 классов отправились в поход по маршруту аг. Каролин -
д. Александровщина - аг.Каролин. Посетили краеведческий музей дома-усадьбы, любовались природой и красотами Зельвенского водохранилища, посетили отделение связи аг. Каролин.

Вось і празвінеў наш апошні школьны званок. Роўна 11 гадоў ён быў побач з намі - мы чулі яго голас з урока на ўрок, а сёння ён па праву даўняга сябра прыйшоў праводзіць нас у далёкі шлях жыцця. Закончылася лесвічка школьных класаў, па якой мы штогод падымаліся ўсё вышэй і вышэй...

Нам болей не сядзець за партай вузенькай,
Настаўнікі не будуць побач дбайныя.
Званок апошні застанецца музыкай,
Як тыя словы з вамі развітальныя.

Вучні класа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай Гадзіне памяці - пісьмовым уроку "Быць патрыётам!", прысвечаным Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У краіне распачалася рэгістрацыя на ЦТ, якая будзе працягвацца да 1 чэрвеня.
Бліжэйшы пункт рэгістрацыі - г.Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33.
Пункты рэгістрацыі будуць працаваць па рабочых днях тыдня з 9.00 да 19.00 і па суботах 13 і 17 мая - з 9.00 да 18.00.
Мець пры сабе пашпарт!

Вучні 11 класа прынялі ўдзел у выставе работ "Велікодная радасць", якая праходзіць у школе з 10 па 22 красавіка 2017 года.

17 апреля 2017 в 15:07 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафарыентацыі моладзі запрашае на ІІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання, які пройдзе на базе СШ № 3 г.п.Зэльва

25 сакавіка (субота) белоруская мова, руская мова
26 сакавіка (нядзеля) матэматыка, гісторыя Беларусі
27 сакавіка (панядзелак) хімія, замежныя мовы, геаграфія, сусветная гісторыя
28 сакавіка (аўторак) фізіка, грамадазнаўства, біялогія
07, 08 красавіка - рэзервовыя дні - усе прадметы
Пры рэгістрацыі мець пашпарт і квітанцыю аб аплаце.
Кошт удзелу ў РТ па адным прадмеце - 7.0 рублёў

2 марта 2017 в 16:04 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у школьнай акцыі "Мы - Беларусь маладая!", якая прайшла ў рамках Усебеларускай акцыі «За любімую Беларусь!”

18 февраля 2017 в 13:02 | Шейко И. Н. | нет комментариев

Гэта ў нас атрымалася!

Глядзі фотаальбом.

10 февраля 2017 в 16:14 | Шейко И. Н. | нет комментариев
Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.